Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Жнв 2015

Пробны перапіс насельніцтва Беларусі пройдзе ў 2017 годзе

13 жніўня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Пробны перапіс насельніцтва Беларусі пройдзе ў 2017 годзе. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як правіла, пробны перапіс насельніцтва праводзіцца за два гады да асноўнага перапісу. "І мы плануем восенню 2017 года ажыццявіць уласнымі сіламі правядзенне пробнага перапісу. Будзе выбраны асобны рэгіён. Магчыма, адно гарадское паселішча, адно сельскае, на аснове якіх будуць апрабаваны як самі перапісныя лісты, так і тэхналогіі, якія будуць выкарыстаны пры правядзенні асноўнага перапісу", - сказала Іна Мядзведзева.

Паводле яе слоў, тэхналогія правядзення перапісу ў Беларусі адпрацавана, аднак апошні перапіс ажыццяўляўся з дапамогай папяровых носьбітаў. Цяпер усе краіны свету пераходзяць на выкарыстанне планшэтных камп'ютараў і інтэрнэту. Іна Мядзведзева расказала, што Белстат зрабіў выбарачнае абследаванне дамашніх гаспадарак па гатоўнасці работы праз інтэрнэт. Вынікі паказалі, што толькі 16 працэнтаў гарадскога насельніцтва і 9 працэнтаў сельскіх жыхароў гатовы выкарыстоўваць інтэрнэт. "Гэта вельмі малы паказчык. У сувязі з гэтым мы прапануем выкарыстанне планшэтных камп'ютараў, калі сам перапісчык будзе ўводзіць інфармацыю, якая тут жа будзе кантралявацца і перадавацца на сайт Белстата", - адзначыла старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Яна нагадала, што перапіс насельніцтва з'яўляецца адзінай крыніцай інфармацыі аб колькасці сем'яў, дамашніх гаспадарак, іх складзе і жыллёвых умовах, полаўзроставай структуры, родзе даходаў, размеркаванні насельніцтва па тэрыторыях і размяшчэнні працоўных рэсурсаў. Адпаведна, гэтыя даныя з'яўляюцца асновай як для наступных разлікаў ужо ў міжперапісны перыяд для ацэнкі колькасці насельніцтва і іншых паказчыкаў, што характарызуюць сацыяльна-эканамічнае становішча насельніцтва, так і для пабудовы прагнозаў дэмаграфічных, у цэлым развіцця эканомікі.

"Даныя перапісу выкарыстоўваюцца ва ўсіх галінах эканомікі. Напрыклад, без гэтых даных немагчыма пабудаваць і падлічыць расходы бюджэту на фінансаванне сацыяльнай сферы і пенсійнага забеспячэння. На аснове гэтых даных прымаюцца рашэнні, дзе павінна быць бальніца, школа, колькі павінна быць ФАПаў. У прынцыпе, яны ахопліваюць усе сферы жыццядзейнасці грамадства і даюць магчымасць прыняць кіраўніцкія рашэнні ў тым канкрэтным месцы, у якім праведзены перапіс, таму што ён дае інфармацыю аб найбольш дробных тэрытарыяльных утварэннях", - сказала Іна Мядзведзева.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі