У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Лют 2018

Прэзентаваць беларускую культуру ў свеце неабходна ў новай форме - Бондар

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзентацыю беларускай культуры ў свеце неабходна праводзіць у новай форме. Такое меркаванне выказаў на калегіі Міністэрства культуры па выніках работы ў 2017 годзе кіраўнік ведамства Юрый Бондар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наспела патрэбнасць у новых ідэях і формах прэзентацыі беларускай культуры ў свеце, выкарыстоўваючы магчымасці інфармацыйных тэхналогій", - сказаў міністр.

У 2017 годзе было падпісана 11 міжнародных дагавораў у сферы культуры. Кожная арганізацыя культуры павінна працаваць над рэалізацыяй гэтых дагавораў, выкарыстоўваць магчымасці для прамых кантактаў з замежнымі калегамі, падкрэсліў міністр. Міністэрствам культуры былі арганізаваны Дні беларускай культуры ў шасці краінах. У кіраўнікоў падведамных арганізацый была магчымасць для сваёй рэкламы і наладжвання сувязей, аднак частка дасягнутых дамоўленасцей так і засталася на паперы, заўважыў Юрый Бондар.

Паводле яго слоў, у гэтым годзе неабходна перагледзець падыход да планавання і правядзення загранічных камандзіровак кіраўнікоў арганізацый культуры, мэтай якіх павінна быць заключэнне дагавораў, кантрактаў з доўгатэрміновым эфектам. Трэба ствараць жывыя сайты арганізацый культуры з перакладам на некалькі замежных моў, пашыраць прысутнасць у сацыяльных сетках, актыўней удзельнічаць у міжнародных праектах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс