Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Май 2016

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў ветэранаў з Днём Перамогі і за ўсё ім падзякаваў

9 мая, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння пасля цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі з нагоды 71-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне з цеплынёй паразмаўляў з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ветэранаў з Днём Перамогі. "Віншую вас! Дзякуй вам за ўсё", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён запрасіў ветэранаў прыйсці сёння ўвечары на святочны канцэрт, дзе для іх будуць створаны ўсе ўмовы.

Прэзідэнт паразмаўляў таксама з прысутнымі на цырымоніі прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса, павіншаваў іх з Днём Перамогі.

Кіраўнік дзяржавы прыняў сёння ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 71-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Перамогі. Вянкі таксама былі ўскладзены ад рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, Нацыянальнага сходу, судоў, Савета бяспекі і Узброеных Сіл Беларусі. Да манумента Перамогі былі ўскладзены вянкі ад праваахоўных органаў, Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў і іншых грамадскіх аб'яднанняў, ад Мінаблвыканкама і Мінгарвыканкама, Выканаўчага камітэта СНД, дыпламатычнага корпуса, а таксама ад Беларускай праваслаўнай царквы і Рымска-каталіцкай царквы.

Удзельнікі цырымоніі ўшанавалі памяць незлічоных ахвяр Вялікай Айчыннай вайны мінутай маўчання. На плошчы Перамогі сёння былі дадзены шэсць залпаў артылерыйскага салюту. Затым перад прысутнымі ўрачыстым маршам прайшлі зводная рота і аркестр ганаровай варты ваеннай камендатуры Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі