27 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Своеасаблівае прэв'ю XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пакажуць 30 чэрвеня ў Маскве на ВДНГ, паведамілі БЕЛТА арганізатары мерапрыемства.
У павільёне "Рэспубліка Беларусь" на галоўнай расійскай выстаўцы будзе зманціравана ўнікальная металічная канструкцыя, якая будзе імітаваць сцэнічную арку галоўнай сцэны віцебскага фестывалю - Летняга амфітэатра. Пад купалам аркі ў святле ўбудаваных сафітаў размесцяць 32 (столькі ж, колькі гадоў спаўняецца фестывалю) фотаздымкі, якія адлюстроўваюць незабыўныя імгненні фестывалю розных гадоў. Прэзентацыю будуць суправаджаць выступленні папулярных расійскіх і беларускіх артыстаў.
Плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, пасольства Беларусі ў Расіі, Еўразійскай эканамічнай камісіі, міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін, Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі, а таксама творчая інтэлігенцыя.