Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Чэр 2022

Прэм'ера беларускага фільма "Падрыў" аб падзеях 1945 года адбудзецца ва ўсіх рэгіёнах краіны

Прэм'ера беларускага фільма

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ера беларускага фільма "Падрыў" адбудзецца 30 чэрвеня ў кінатэатры "Беларусь". Рэспубліканская прэм'ера фільма пройдзе 3 ліпеня па ўсіх рэгіёнах Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Алёна Астаповіч.

Падзеі фільма перанясуць гледача ў 1945 год. "Яшчэ не скончылася Другая сусветная вайна, а на тэрыторыі вызваленай Беларусі праходзяць работы па маштабнай ачыстцы зямлі ад наступстваў вайны - мін і снарадаў, якія не разарваліся і засталіся ў зямлі на месцы баявых дзеянняў. Для ачысткі тэрыторыі з ліку падлеткаў-добраахвотнікаў ствараюцца атрады АСААВІЯХІМа. Прайшоўшы ўсяго толькі тыднёвыя курсы падрыхтоўкі, маладыя юнакі і дзяўчаты адпраўляюцца на небяспечную работу - уласнаручнае размініраванне месцаў, на якіх яшчэ зусім нядаўна разгортваліся жорсткія баі", - расказала аб сюжэце кінастужкі Алёна Астаповіч.

"На прэм'еры гледачы змогуць не толькі першымі ўбачыць фільм, але і паразмаўляць з яго творчай групай, даведацца аб гісторыі стварэння і атрымаць адказы на пытанні, якія ўзнікаюць", - дадала прэс-сакратар.

Фільм "Падрыў" стаў вынікам плённага супрацоўніцтва кінастудыі "Беларусьфільм" і Проціміннага цэнтра Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Рэжысёр фільма - Іван Паўлаў, аўтары сцэнарыя - Таццяна Камонава, Іван Паўлаў, аператар-пастаноўшчык - Павел Дунаеў.

Пачатак паказу 30 чэрвеня ў кінатэатры "Беларусь" у 18.30.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі