У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Ліп 2017

Прах княгіні Магдалены Радзівіл перададзены мінскаму Чырвонаму касцёлу

Прах княгіні Магдалены Радзівіл перададзены мінскаму Чырвонаму касцёлу17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прах мецэната беларускага адраджэння пачатку XX стагоддзя княгіні Магдалены Радзівіл перададзены мінскаму Чырвонаму касцёлу. Такую інфармацыю карэспандэнту БЕЛТА пацвердзілі ў каталіцкім прыходзе святога Сымона і святой Алены.

Прах княгіні са Швейцарыі даставіў Аляксандр Сапега - намеснік старшыні Асацыяцыі беларусаў Швейцарыі. Ён быў перададзены ў час VII З'езда беларусаў свету, які прайшоў у Мінску.

Месца, дзе будуць пахаваны астанкі, не вызначана. Пакуль прах будзе знаходзіцца ў Чырвоным касцёле, побач з якім у свой час пражывала Магдалена Радзівіл.

Аб намеры сваякоў перапахаваць Магдалену Радзівіл у Мінску ў 2016 годзе заявіў князь Мацей Радзівіл. Такое рашэнне было прынята праўнукамі княгіні.

Да гэтага часу прах знаходзіўся ў горадзе Фрыбур, размешчаным на захадзе Швейцарыі. Лёс склаўся так, што ў 1918 годзе Магдалена Радзівіл вымушана была эмігрыраваць з Беларусі. Жыла ў Польшчы, Літве, Германіі. З 1932 года - у Фрыбуры, дзе і памерла ў 1945 годзе ва ўзросце 83 гадоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску