Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Ліс 2018

Праводзіны з вялікага спорту Дар'і Домрачавай і Надзеі Скардзіна адбудуцца ў лютым

Праводзіны з вялікага спорту Дар'і Домрачавай і Надзеі Скардзіна адбудуцца ў лютым

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстыя праводзіны з вялікага спорту праслаўленых беларускіх біятланістак алімпійскіх чэмпіёнак Дар'і Домрачавай і Надзеі Скардзіна адбудуцца ў лютым 2019 года, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі біятлона.

Плануецца, што цырымонія пройдзе 18 лютага, калі ў "Раўбічах" адкрыецца чэмпіянат Еўропы па біятлоне. У гэты ж дзень адбудзецца "Гонка легенд", у якой прымаюць удзел зоркі біятлона з усяго свету.

Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна аб'явілі аб завяршэнні актыўнай кар'еры мінулым летам. Дар'я Домрачава з'яўляецца чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкай, двухразовай чэмпіёнкай свету. За высокія спартыўныя дасягненні яна ўдастоена звання Героя Беларусі. Надзея Скардзіна стала алімпійскай чэмпіёнкай Пхёнчхана-2018 у эстафеце разам з Дар'яй Домрачавай, Дзінарай Алімбекавай і Ірынай Крыўко.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі