Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Aug 2016

Піратэхнічнае музычнае феерверк-шоу чакае мінчан на Дзень горада

24 жніўня, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/. Піратэхнічнае музычнае феерверк-шоу чакае мінчан на Дзень горада 3 верасня. Аб гэтым паведаміла першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава сёння на прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Маляўнічае шоу адбудзецца ў 22 гадзіны на галоўнай пляцоўцы свята - каля Палаца спорту.

Віталіна Рудзікава інфармавала, што 3 верасня стане асноўным днём святочных мерапрыемстваў на адкрытых пляцоўках сталіцы, па традыцыі цэнтральная з якіх - каля Палаца спорту. "Каля Палаца спорту плануецца шмат разнажанравых мерапрыемстваў - спартыўных, культурных, кірмашовых. Адным з новых элементаў праграмы стане мерапрыемства Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС пад назвай "Жалезны пажарны", - сказала прадстаўнік гарвыканкама. Акрамя таго, каля Палаца спорту выступяць лепшыя творчыя калектывы краіны. Бліжэй да вечара яркую праграму "Класіка любімаму гораду" прадставіць Дзяржаўны сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава.

На тэрыторыі Верхняга горада мінчан чакаюць мерапрыемствы ў традыцыйным суботнім фармаце. У Дзень горада тут адбудзецца ўрачыстая цырымонія шлюбу 9 пар з усіх раёнаў сталіцы.

Святочныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх раёнах горада - спартыўныя спаборніцтвы, конкурсы, віктарыны, разлічаныя на розную ўзроставую аўдыторыю, арганізуюць у паркавых зонах, скверах.

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню горада Мінска, у бягучым годзе адбудуцца ў першыя выхадныя верасня - 3 і 4 верасня. У бягучым годзе Мінск адзначыць 949-годдзе з даты першага згадвання ў "Аповесці мінулых гадоў" у 1067 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі