Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Ліс 2021

Праграму да 115-годдзя з пачатку творчай дзейнасці Якуба Коласа падрыхтаваў музей класіка

Праграму да 115-годдзя з пачатку творчай дзейнасці Якуба Коласа падрыхтаваў музей класіка

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праграму да 115-годдзя з пачатку творчай дзейнасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа падрыхтаваў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей класіка. Цыкл святочных мерапрыемстваў разлічаны на два дні і пройдзе з 3 па 4 лістапада, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Святкаванне пачнецца з ускладання кветак да помніка на плошчы Якуба Коласа ў сталіцы. Затым запланавана ХХХV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Каласавіны". У бягучым годзе яе галоўнымі тэмамі стануць 115-годдзе пачатку творчай дзейнасці класіка і 100-годдзе зборніка алегарычных апавяданняў "Казкі жыцця". "Кожную восень, пачынаючы з 1985 года, наш музей збірае лепшыя сілы навуковага каласазнаўства з усёй Беларусі, каб расказаць і пазнаёміць нас бліжэй з творчасцю паэта", - адзначылі ў музеі.

Акрамя канферэнцыі 3 лістапада на тэрыторыі музея пройдзе адкрыццё часовай выставы "У той песні, шырокай, як свет", прысвечанай 100-годдзю першага выдання зборніка алегарычных апавяданняў "Казкі жыцця".

"Гэтыя апавяданні  ён пісаў з 1906 года да апошніх дзён. У канцы свайго жыцця паэт рыхтаваў зборнік да перавыдання, бо апошні раз ён выходзіў у свет як самастойная кніга толькі ў 1928 годзе. У экспазіцыі будзе прадстаўлены таксама зборнік з праўкамі самога Якуба Коласа і пераклады некаторых апавяданняў на англійскую, французскую, таджыкскую мовы. Госці ўбачаць ілюстрацыі маладой мастачкі Алесі Жыткевіч ужо да новага выдання "Казак жыцця" 2020 года, а яшчэ графічныя работы беларускай мастачкі Людмілы Пятруль", - падзяліліся арганізатары.

Свята продоўжаць 4 лістапада. У гэты дзень "Каласавіны" перамесцяцца на малую радзіму паэта ў Стаўбцоўскі раён. У праграме запланавана наведванне мемарыяльных сядзіб,  канцэрт з удзелам творчых калектываў і ўскладанне кветак да помніка паэту ў вёсцы  Мікалаеўшчына.

Удзел у "Каласавінах" прымуць вучоныя з розных рэгіёнаў Беларусі, супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, сталічных і абласных ВНУ, музеяў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі