Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Dec 2015

Прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанне-2016" гледачы назавуць 22 студзеня

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Імя прадстаўніка Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2016" гледачы назавуць 22 студзеня. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, фінальнае шоу пройдзе ў фармаце тэлевізійнага канцэрта ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

Упершыню пераможцу нацыянальнага адбору вызначаць гледачы з дапамогай тэлефоннага і смс-галасавання ў час трансляцыі шоу. Пераможца праекта будзе афіцыйным прадстаўніком Беларусі на конкурсе песні "Еўрабачанне-2016", які на гэты раз пройдзе ў Швецыі.

Сёння ў медыяхолдынгу была вызначана чарговасць выступленняў фіналістаў. Па выніках праведзенай жараб'ёўкі, канкурсанты выступяць у наступным парадку: 1. Аляксей Грос; 2. Саша Захарык; 3. Валерыя Садоўская; 4. група "Радыёхваля"; 5. група THE EM; 6. група NAVI; 7. Саша Іваноў; 8. Настасся Малашкевіч; 9. Кірыл Ермакоў; 10. NAPOLI.

Адразу пасля жараб'ёўкі ў Белтэлерадыёкампаніі адбылася рабочая сустрэча арганізатараў праекта з выканаўцамі, на якой былі абмеркаваны некаторыя аспекты падрыхтоўкі і правядзення фінальнага шоу, а таксама юрыдычныя пытанні супрацоўніцтва медыяхолдынга з канкурсантамі.

У бліжэйшыя дні творчая група праекта пачне здымаць візіткі для кожнага з 10 фіналістаў. Арганізатары пакуль не раскрываюць усіх тайн канцэпцыі здымак, аднак, паводле задумы рэжысёрскай групы, візітныя карткі будуць максімальна набліжаны да фармату міжнароднага "Еўрабачання".

Візіткі будуць транслірацца ў эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" як напярэдадні фіналу, так і непасрэдна ў час гала-канцэрта.

Арганізацыю нацыянальнага адборачнага тура і далейшую падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі