Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Ліс 2015

Прадстаўнікі дзяржструктур прынялі ўдзел у дакументальнай п'есе "Сем" аб правах жанчын

Прадстаўнікі дзяржструктур прынялі ўдзел у дакументальнай п'есе "Сем" аб правах жанчын2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзентацыя праекта "Сем" - дакументальнага тэатралізаванага твора аб праблемах, звязаных з насіллем па гендарнай прыкмеце і захаваннем правоў жанчын, адбылася 2 лістапада ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

П'еса заснавана на асабістых інтэрв'ю сямі жанчын з розных краін свету. Практычна ўвесь тэкст, які гучыць са сцэны, - гэта зварот да гледачоў. Ролі-маналогі ад імя жанчын, якія змаглі пераадолець сур'ёзныя перашкоды на шляху да свабоды і роўнасці, чытаюць непрафесійныя акцёры. Так, на прэзентацыі праекта ў Мінску ў якасці чытальнікаў выступілі памочнік Прэзідэнта Беларусі Кірыл Руды, намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, намеснік міністра працы і сацабароны Аляксандр Румак, пасол Швецыі ў Беларусі Марцін Оберг, прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, МУС, Мінадукацыі.

Прадстаўнікі дзяржструктур прынялі ўдзел у дакументальнай п'есе "Сем" аб правах жанчын"У нас выдатная трупа, у ёй прадстаўлены практычна ўсе міністэрствы, ведамствы, якія сумесна з Фондам ААН у галіне народанасельніцтва займаюцца ў Беларусі праблематыкай дамашняга насілля і насілля ў адносінах да жанчын", - адзначыла намеснік прадстаўніка фонду (ЮНФПА) Алена Касько. Яна звярнула ўвагу, што ў Беларусі сур'ёзна заклапочаны праблематыкай дамашняга насілля. У краіне робяцца пэўныя захады для вырашэння гэтых пытанняў, у прыватнасці, цяпер разглядаецца праект адпаведнага закона.

Прадстаўнікі дзяржструктур прынялі ўдзел у дакументальнай п'есе "Сем" аб правах жанчын"Ёсць мноства грамадскіх арганізацый, якія супрацоўнічаюць з дзяржаўнымі органамі і дапамагаюць ахвярам дамашняга насілля, - дадала намеснік прадстаўніка Фонду ААН. - Самае галоўнае, над чым працуюць дзяржорганы сумесна з фондам у галіне народанасельніцтва, - гэта стварэнне ў краіне механізмаў міжсектаральнага супрацоўніцтва".

У Беларусі плануецца чатыры паказы п'есы "Сем", якія пройдуць у Мінску і рэгіёнах Беларусі ў гэтым годзе і пачатку 2016-га. У кожнай з пастановак будуць задзейнічаны новыя чытальнікі, у тым ліку прадстаўнікі спорту, культуры і мастацтва.

Прадстаўнікі дзяржструктур прынялі ўдзел у дакументальнай п'есе "Сем" аб правах жанчынАлена Касько расказала, што за час існавання п'есы, а ўпершыню яна была пастаўлена ў 2008 годзе ў Нью-Ёрку, удзел у ёй у якасці акцёраў прынялі каля 600 публічных асоб - прадстаўнікі дзяржструктур, парламента, грамадскіх арганізацый. Да гэтага часу пастаноўка была паказана ў 27 дзяржавах, Беларусь стала 28-й. Галоўная мэта п'есы - ініцыіраваць у грамадстве дыскусію аб праблемах насілля ў адносінах да жанчын. Аўтар канцэпцыі п'есы "Сем" - шведскі рэжысёр-сцэнарыст Хеда Краус С'егрэн. Праект рэалізуецца пры падтрымцы шведскага інстытута і нацыянальнага тэатра Швецыі National Touring Theatre.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі