Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Стд 2020

Прадстаўнік Беларусі выступіць на "Еўрабачанні-2020" у першым паўфінале

Прадстаўнік Беларусі выступіць на
Фота eurovision.tv

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/.  Прадстаўнік Беларусі выступіць у першай частцы першага паўфіналу міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2020". Такая інфармацыя размешчана на сайце конкурсу, паведамляе БЕЛТА.

Такія вынікі жараб'ёўкі, праведзенай у Ратэрдаме. Таксама 12 мая на сцэну выйдуць прадстаўнікі Паўночнай Македоніі, Літвы, Швецыі, Славеніі, Аўстраліі, Ірландыі, Расіі, Нарвегіі, Кіпра, Харватыі, Азербайджана, Мальты, Ізраіля, Украіны, Румыніі і Бельгіі.

У другім паўфінале, 14 мая, будуць выступаць прадстаўнікі Аўстрыі, Малдовы, Польшчы, Сан-Марына, Сербіі, Ісландыі, Чэхіі, Грэцыі, Эстоніі, Даніі, Балгарыі, Швейцарыі, Фінляндыі, Арменіі, Латвіі, Грузіі, Партугаліі і Албаніі.

У ратушы Ратэрдама таксама адбылася сімвалічная перадача ключоў конкурсу ад мінулагодняга арганізатара Тэль-Авіва цяперашняму гаспадару песеннага спаборніцтва.

У Беларусі фіналісты нацадбору на "Еўрабачанне-2020" былі вызначаны 27 студзеня. На фінішную прамую выйшлі: Настасся Гламозда ("Burning again"), Дар'я Хмяльніцкая ("On Fire"), AURA ("Барані свае"), VAL ("Да вiдна"), Анжаліка Пушнова ("True Love"), NAPOLI ("Dоn't let me down"), Саша Захарык ("Rocky Road"), КейСі ("Chili Pepper"), Ян Яраш ("Fire"), Настасся Развадоўская ("Hello"), CHAKRAS ("La-ley-la"), Настасся Малашкевіч ("Invisible").

Фінальны гала-канцэрт нацадбору адбудзецца 28 лютага. Тэлегледачоў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" чакае шоу, у час якога можна будзе разам з аўтарытэтным журы прагаласаваць за ўпадабанага выканаўцу. Фіналіст, які набярэ ў суме найбольшую колькасць глядацкіх і экспертных галасоў, будзе ўдастоены права прадстаўляць краіну на 65-м конкурсе песні "Еўрабачанне" ў Ратэрдаме (Нідэрланды).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі