Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Май 2015

Прадстаўнікі 23 краін выступяць на адкрытым чэмпіянаце Беларусі па настольным тэнісе

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі Палац тэніса гатовы прыняць удзельнікаў адкрытага чэмпіянату Беларусі па настольным тэнісе, які ўваходзіць у прэстыжную серыю Сусветнага тура. Спаборніцтвы пройдуць з 13 па 17 мая, прычым уваход на трыбуны свабодны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі настольнага тэніса.

Чакаецца, што змагацца за ўзнагароды Belarus Open 2015 будуць амаль 170 майстроў малой ракеткі з 23 краін. У беларускую сталіцу прыехалі спартсмены з Англіі, Аргенціны, Бельгіі, Бразіліі, Германіі, Даніі, Італіі, Іспаніі, Казахстана, Катара, Літвы, Польшчы, Пуэрта-Рыка, Рэспублікі Карэя, Расіі, Румыніі, Славакіі, Украіны, Францыі, Харватыі, Чылі і Японіі. Самая вялікая дэлегацыя прыбудзе з Расіі, у яе складзе 45 спартсменаў. Сярод 23 прадстаўнікоў Японіі пераможца Belarus Open 2014 у жаночым адзіночным разрадзе Хірана Саяка і фіналістка мінулага турніру Марызона Місакі.

У Мінску згуляюць 14 спартсменаў з першай сотні ў мужчынскім сусветным рэйтынгу і 21 - у жаночым.

Зборную Беларусі прадставяць 39 тэнісістаў (22 - мужчыны і 17 - жанчыны). У адсутнасць чэмпіёна-2014 Уладзіміра Самсонава, лідарамі мужчынскай каманды нашай краіны стануць Павел Платонаў, які займае 133-е месца ў сусветным рэйтынгу, і самы вопытны Яўген Шчацінін. Жаночую зборную Беларусі ўзначаліць Аляксандра Прывалава, у якой 127-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу.

Спаборніцтвы будуць уключаць матчы ў адзіночным і парным разрадах сярод мужчын і жанчын.

Таксама пройдзе турнір для спартсменаў, якія не дасягнулі 21 года. Маладыя ўдзельнікі змогуць пазмагацца за прызавыя месцы адначасова ў двух разрадах, як гэта зрабіла, напрыклад, у мінулым годзе японка Мары Сакура, якая заняла першае месца сярод моладзі і трэцяе - у дарослых спаборніцтвах.

Прызавы фонд турніру складае $35 тыс.

Спаборніцтвы пройдуць у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе (праспект Пераможцаў, 63). Арганізатары турніру - Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Мінгарвыканкам, Міжнародная федэрацыя настольнага тэніса і Беларуская федэрацыя настольнага тэніса.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі