Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Aug 2020

Прадстаўнікі 11 раёнаў Беларусі прымуць удзел у фестывалі "Кліч Палесся"

Прадстаўнікі 11 раёнаў Беларусі прымуць удзел у фестывалі
Фота з архiва

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У VI Міжнародным фестывалі этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" прымуць удзел прадстаўнікі 11 раёнаў краіны. Аб гэтым журналістам паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Дзяніс Язерскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У фестывалі прымуць удзел творчыя калектывы, майстры і рамеснікі з дзвюх абласцей краіны. Гомельскую прадставяць Жыткавіцкі, Ельскі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Хойніцкі раёны. З Брэсцкага рэгіёна прыедуць прадстаўнікі Лунінецкага, Пінскага, Столінскага раёнаў", - расказаў Дзяніс Язерскі.

Свае нумары рыхтуюць Нацыянальны акадэмічны народны хор Беларусі імя Г.І.Цітовіча, заслужаны калектыў Беларусі ансамбль народнай музыкі "Бяседа". Акрамя таго, выступіць вакальная група "Чысты голас" і фальклорны ансамбль славянскай песні "Збіцень" Гомельскай абласной філармоніі. Гомельскі эстрадна-сімфанічны аркестр імя Ю.Васілеўскага рыхтуе спецыяльную праграму.

"З нецярпеннем чакаем канцэрта дзіцячага харэаграфічнага калектыву "ВІП пакаленне" і народнага фальклорнага ансамбля "Макоша". У гэтым годзе таксама прыедзе папулярная група з Украіны "Лісапетны батальён", - дадаў начальнік упраўлення.

Паводле слоў Дзяніса Язерскага, будуць працаваць выставы "Фестываль кнігі і прэсы", "Турыстычнае Палессе" і "Паляванне і рыбалоўства". "Запланавана правядзенне конкурсу прыгажосці "Палеская Прыгажуня-2020". Госці таксама змогуць убачыць скульптуры абласнога пленэру "Міфалогія Палесся ў дрэве". Завершыцца фестываль вячэрнім шоу і святочным феерверкам", - сказаў ён на заканчэнне.

VI Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" збярэ гасцей у аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна 29 жніўня. Мерапрыемства накіравана на захаванне і папулярызацыю этнакультурных традыцый, вывучэнне і падтрымку багатай гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна, умацаванне творчых сувязей прыгранічных рэгіёнаў. Фестываль праводзіцца раз у два гады. Арганізатарамі выступаюць Міністэрства культуры, Гомельскі і Брэсцкі аблвыканкамы, Нацыянальны парк "Прыпяцкі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі