Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Врс 2021

Пра што маўчаць карціны: персанальная выстава Нікаса Сафронава адкрыецца ў Гомелі

Пра што маўчаць карціны: персанальная выстава Нікаса Сафронава адкрыецца ў Гомелі
Фота з архiва

17 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Персанальная выстава народнага мастака Расіі, акадэміка Расійскай акадэміі мастацтваў, прафесара Нікаса Сафронава "Пра што маўчаць карціны" сёння пачынае работу ў карціннай галерэі Г.Х.Вашчанкі, паведамілі БЕЛТА ў дзяржаўнай установе.

Экспазіцыя знаёміць гледача з рознымі перыядамі творчасці майстра. Прадстаўлена больш за 70 жывапісных і графічных работ, створаных з канца 1990-х да 2019 года. Гэта творы розных жанраў. Яны прадстаўлены як у класічным выкананні - на палотнах, так і з выкарыстаннем мультымедыйных тэхналогій.

"Мультымедыйныя праекцыі на сцены пераносяць гледачоў у разнастайны, маляўнічы і ўнікальны свет мастака Нікаса Сафронава. Бясшвовая праекцыя дасць магчымасць стварыць ілюзію змянення прасторы не толькі ў выглядзе лічбавага дэкору, але і як самастойнага расказчыка. На выставе паказаны і работы ўласнага напрамку аўтара Dream Vision, што тэхнічна абапіраецца на класічны жывапіс з актыўным выкарыстаннем не толькі ўяўлення і інтуіцыі, але і падсвядомасці, неўсвядомленых адчуванняў", - расказалі ў галерэі.

Паводле слоў арганізатараў, экспазіцыя задумана такім чынам, што яна не мае ні пачатку, ні канца. Наведвальнікі становяцца ўдзельнікамі бесперапыннага віру карцін, думак і вобразаў мастака.

"Работы майстра вызначаюцца вытанчанай лёгкасцю, прывабнай прасторай і адухоўленасцю. Яны пабудаваны на тонкіх асацыяцыях, у іх пераклікаюцца некалькі эпох, дзе аўтар спрабуе захаваць знікаючую сутнасць сваіх уяўленняў і сноў", - адзначылі ў дзяржустанове.

Нікаса Сафронава называюць адным з самых вядомых расійскіх жывапісцаў нашага часу. Асноўная частка яго работ знаходзіцца ў прыватных зборах і музеях многіх краін свету.

Выстава "Пра што маўчаць карціны" будзе даступна ў Гомелі да 29 лістапада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі