У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Врс 2014

Помнік Мулявіну адкрыюць у Екацярынбургу 6 кастрычніка

30 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Помнік народнаму артысту СССР заснавальніку ансамбля "Песняры" Уладзіміру Мулявіну адкрыюць на яго радзіме ў Екацярынбургу 6 кастрычніка. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік екацярынбургскага аддзялення пасольства Беларусі ў Расіі саветнік Віктар Палянін.

Першапачаткова ўрачыстую цырымонію планавалася правесці 29 верасня. Паводле слоў дыпламата, перанос даты звязаны са змяненнямі ў рабочым графіку губернатара Свярдлоўскай вобласці Яўгена Куйвашава, які мае намер асабіста прыняць удзел у адкрыцці помніка Уладзіміру Мулявіну.

Кампазіцыя створана па праекце беларускага скульптара, уладальніка залатога медаля Акадэміі мастацтваў СССР Сяргея Логвіна. Гэта чатырохметровая скульптура артыста ў сцэнічным касцюме і з электрагітарай у руках. Помнік будзе ўстаноўлены ў цэнтры Екацярынбурга на алеі, якая вядзе да білетных кас кінаканцэртнага тэатра "Космас". У 2013 годзе на екацярынбургскай "Плошчы зорак" была закладзена імянная пліта Уладзіміра Мулявіна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс