Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Май 2015

Польскія візавыя цэнтры адкрыюцца ў васьмі гарадах Беларусі

5 мая, Мінск /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. Пасольства Польшчы ў Беларусі аб'явіла тэндар на аказанне паслуг візавых цэнтраў, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве.

Візавыя цэнтры Польшчы адкрыюцца ў Мінску, Брэсце, Гродне, Гомелі, Магілёве, Пінску, Баранавічах і Лідзе. У іх павінна знаходзіцца як мінімум 42 акны для прыёму дакументаў на візы і 20 месц для збору біяметрычных даных заяўніка. З 23 чэрвеня беларусы для атрымання шэнгенскай візы павінны будуць падаць біяметрычныя даныя - адпячаткі ўсіх пальцаў рук і лічбавую фатаграфію. Згодна з умовамі тэндара ў візавых цэнтрах павінна быць неабходнае для гэтага абсталяванне. Заяўкі на ўдзел у тэндары будуць прымацца па 10 чэрвеня.

Прадугледжваецца, што цэнтры змогуць штогод прымаць 290 тыс. хадайніцтваў на атрыманне віз, у тым ліку цэнтр у Мінску - 80 тыс. Заяўкі можна будзе падаваць з панядзелка па пятніцу (акрамя дзяржаўных свят) з 9.00 да 17.00. Рашэнне аб выдачы візы будзе прымацца на працягу дзесяці рабочых дзён. Пры неабходнасці разгляд дакументаў можа быць прадоўжаны да 30 дзён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі