Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Sep 2016

Поезд Кракаў - Варшава - Гродна пачне курсіраваць 4 верасня

2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка і АТ "ПКП Інтэрсіці" ўзгаднілі курсіраванне з 4 верасня поезда па маршруце Кракаў - Варшава - Гродна, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

Продаж праязных білетаў пачаты. Маршрут будзе абслугоўваць рухомы састаў польскага фарміравання. Поезд пачне курсіраваць штодзень паміж Гроднам і Кракавам цераз Варшаву, Беласток і Кузніцу. Час адпраўлення з Гродна - 15.32, прыбыццё ў Беласток - 17.08. На станцыю Варшава-Цэнтральная поезд будзе прыбываць у 20.15, у Кракаў - у 23.04.

Назад з Кракава поезд будзе адпраўляцца ў 4.46, з Варшавы - у 7.36, з Беластока - у 10.30. На канцавую станцыю ў Гродна поезд будзе прыбываць у 14.22.

Цана праязнога дакумента ў адзін бок да Кузніцы складае Br13,33, да Беластока - Br16,39, да Варшавы - Br34,31, да Кракава - Br46,77.

"Мэтай рэалізацыі праекта з'яўляецца павышэнне канкурэнтаздольнасці і прывабнасці чыгуначных пасажырскіх перавозак, задавальненне попыту на праезд у міжнародных зносінах, развіццё турыстычных маршрутаў", - дадалі ў БЧ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі