Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Врс 2015

Поезд "Экспрэс ААН-70" адправіцца ў падарожжа па Беларусі 23 кастрычніка

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Поезд "Экспрэс ААН-70: на шляху да партнёрства для развіцця" адправіцца з перона мінскага чыгуначнага вакзала 23 кастрычніка ў тыднёвую паездку па Беларусі. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дэпартаменце грамадскай інфармацыі ААН у Беларусі.

У рэспубліцы святкаванню 70-годдзя ААН прысвечаны шырокі спектр інфармацыйна-асветных мерапрыемстваў, якія завершацца знакавай сумеснай ініцыятывай "Экспрэс ААН-70 у Беларусі". Супрацоўнікі ААН, прадстаўнікі ўрада, грамадскіх арганізацый, партнёры ад прыватнага сектара, моладзь, мастакі, прадстаўнікі неабароненых груп насельніцтва адправяцца ў падарожжа па Беларусі на спецыяльным поездзе.

"Экспрэс ААН-70 у Беларусі" дасць магчымасць павысіць узровень інфармаванасці аб новым парадку дня ў галіне развіцця і мэтах устойлівага развіцця на перыяд пасля 2015 года. Арганізатары ўпэўнены ў тым, што гэта маштабнае мерапрыемства будзе садзейнічаць уключэнню партнёраў і бенефіцыяраў у абмеркаванне пытанняў, звязаных з прыярытэтамі ў галіне развіцця ў Беларусі.

Важным элементам праекта з'яўляецца ўдзел у ім арганізацый сістэмы ААН - яны змогуць абмеркаваць падыходы да сумеснай рэалізацыі новай рамачнай праграмы, а таксама стварыць добрую глебу для новых партнёрскіх адносін і выпрацоўкі новых ідэй. Такім чынам, будзе прадастаўлена пляцоўка для ўзаемадзеяння з рэгіянальнымі і мясцовымі органамі кіравання, бенефіцыярамі, сродкамі масавай інфармацыі і прадстаўнікамі дзелавых колаў, моладзі, прадстаўнікамі неабароненых груп, а таксама рэлігійных арганізацый. У ініцыятыву будуць уключаны паслы добрай волі ААН, а таксама дзеячы мастацтва для правядзення сумесных культурных мерапрыемстваў, мастацкіх выставак, спартыўных, культурных і адукацыйных мерапрыемстваў.

У кожнай вобласці Беларусі пройдуць цырымоніі пасадкі Дрэва міру. Запланаваны выстаўкі і канцэрты ў гонар 70-годдзя ААН. На шляху з Гродна ў Брэст (25 кастрычніка) у спецпоездзе пройдзе Мадэль Арганізацыі Аб'яднаных Нацый на англійскай мове, прысвечаная прыняццю новых мэт устойлівага развіцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі