У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Ліп 2018

Пілоты з Аўстрыі, Польшчы і Расіі прымуць удзел у ЧС на сваіх верталётах

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пілоты з Аўстрыі, Польшчы і Расіі прымуць удзел у чэмпіянаце свету на сваіх верталётах. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў старшыня Беларускай федэрацыі авіяцыйнага спорту Аляксандр Цэнтэр, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Любое авіяцыйнае мерапрыемства з арганізацыйнага пункту гледжання - гэта заўсёды няпроста і адказна. Тым не менш усе неабходныя для гэтага кампетэнцыі, магчымасці і ўвага дзяржавы ў нас ёсць. Да нас прыляцелі на сваіх верталётах калегі з Аўстрыі, Польшчы, Расіі. Цікавыя, прыгожыя і разнапланавыя машыны. Заўтра-паслязаўтра мы іх ужо ўбачым", - сказаў Аляксандр Цэнтэр.

"Яны прайшлі ўсе пагранічныя, мытныя і авіяцыйныя працэдуры. Ва ўсіх былі станоўчыя ўражанні ад сустрэч з нашымі супрацоўнікамі на граніцы. Далейшае суправаджэнне ў паветранай прасторы Беларусі таксама прынесла толькі пазітыўныя адчуванні", - дадаў старшыня федэрацыі.

Адкрыццё чэмпіянату свету па верталётным спорце пройдзе 24 ліпеня на аэрадроме Ліпкі. У спаборніцтвах прымуць удзел каля 36 экіпажаў з розных краін. Самай шматлікай аказалася расійская зборная, якая прадстаўлена 13 экіпажамі. Пазмагацца за ўзнагароды таксама прыляцелі верталётчыкі з Польшчы, Аўстрыі, Германіі, Кітая і Украіны.

Беларусь выставіла на верталётны чэмпіянат сем экіпажаў. У прыватнасці, на верталёце Мі-2 выступяць пілот Аляксей Мачанскі і аператар Антон Данчанка. Яшчэ адзін тандэм складуць Аляксандр Грышчанка і Алег Манько. На ўласным Robinson R44 паляціць Аляксандр Цэнтэр у пары з Уладзімірам Стрыянком.

Упершыню на чэмпіянаце будуць выбраны пераможцы сярод жаночых каманд. Беларусь прадставяць адразу два экіпажы дзяўчат: у першы ўвайшлі Ганна Рагажынская і Марына Канюшэўская, у другі - Соф'я Куршубадзэ і Настасся Караткевіч.

Экіпажам давядзецца спаборнічаць у развозцы грузаў, навігацыі, паралельным палёце на дакладнасць і каманднай эстафеце, а таксама ў фірменнай дысцыпліне - слалам, калі з лунаючага верталёта трэба спусціць на канаце вядро, напоўніць яго вадой з бочкі, пранесці цераз вароты і паставіць на стол.

У выхадныя таксама пройдуць верталётныя гонкі - іх можна будзе ўбачыць у час авіяцыйнага фестывалю #Пранеба. Пераможцу вызначаць у фармаце "на выбыванне": пасля кваліфікацыі восем лепшых экіпажаў выйдуць у фінал, дзе будуць спаборнічаць па парах. Паглядзець на паветраныя баі можна будзе бясплатна на аэрадроме Баравая. На фестывалі прадставяць каля 30 лятальных апаратаў: аэрастаты, верталёты, аўтажыры і самалёты, у тым ліку легендарны "начны бамбардзіроўшчык" По-2.

Фестываль і сусветны чэмпіянат стануць апошнімі мерапрыемствамі па авіяцыйнай тэматыцы, якія пройдуць на аэрадроме Баравая да яго поўнага закрыцця восенню.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску