Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Лют 2016

Пілотам "Белавія" ўпершыню стала жанчына

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першая жанчына-пілот з'явілася ў авіякампаніі "Белавія", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе авіякампаніі.

Святлана Яроменка стала першай жанчынай-пілотам у радах авіякампаніі "Белавія" з моманту заснавання кампаніі ў 1996 годзе.

Святлана нарадзілася ў авіяцыйнай сям'і ў 1987 годзе ў Якуціі. Бацька - галоўны інжынер службы ЭРТАС (служба эксплуатацыі радыётэхнічнага абсталявання і сувязі) арганізацыі паветранага руху, маці - былы начальнік метэастанцыі аэрапорта ў Якуціі. Святлана з дзяцінства марыла стаць пілотам. У 2011 годзе скончыла Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт грамадзянскай авіяцыі па спецыяльнасці "лётная эксплуатацыя грамадзянскіх паветраных суднаў". Сваю кар'еру пачала ў рэгіянальнай авіякампаніі "Пскоўавія" на пасажырскіх самалётах Ан-24/Ан-26, потым працавала ў "Трансаэра", дзе прайшла перападрыхтоўку на паветранае судна Boeing 737NG.

У "Белавія" Святлана прыйшла ў лістападзе 2015 года. Пасля неабходнага навучання, у тым ліку наземнай тэарэтычнай і трэнажорнай падрыхтоўкі, першы палёт у якасці стажора Святлана зрабіла 29 снежня ў сталіцу Туркменістана - Ашхабад.

Святлана замужам, яе муж працуе пілотам ў Санкт-Пецярбургу. Адказваючы на пытанне аб гендарных стэрэатыпах, Святлана Яроменка адзначыла: "У сучасным свеце ўжо даўно не дзеляць прафесіі на мужчынскія і жаночыя. І калі ў чалавека ёсць жаданне, дазваляе здароўе і атрымана якасная адукацыя, ён спраўляецца са сваімі абавязкамі, то зусім не важна, якога ён полу. Самалёту ўсё роўна, хто ім кіруе, калі ўсе працэдуры выконваюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі бяспекі. Бяспека важней за ўсё".

Пакуль Святлана яшчэ стажор і лётае з інструктарам, аднак хутка пачне выконваць палёты самастойна ў якасці другога пілота паветранага судна Boeing 737NG. У будучым Святлана марыць сама стаць пілотам-інструктарам.

"Мы плануем, што колькасць жанчын-пілотаў будзе павялічвацца", - пракаменціраваў генеральны дырэктар авіякампаніі "Белавія" Анатоль Гусараў.

У авіякампаніі працуюць 194 пілоты, з іх амаль 110 камандзіраў паветраных суднаў.

Авіякампанія "Белавія" - буйнейшы авіяперавозчык Беларусі. Ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў 47 аэрапортаў 28 краін Еўропы і Азіі. З 1997 года з'яўляецца правадзейным членам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA), з 2010-га - членам Еўрапейскай асацыяцыі рэгіянальных авіякампаній (ERAA). Флот авіякампаніі налічвае 27 паветраных суднаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі