Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Май 2016

Плакаты "Кветкі Вялікай Перамогі" з адлюстраваннем вядомых людзей з'явіліся на вуліцах Мінска

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сацыяльныя плакаты "Кветкі Вялікай Перамогі" з адлюстраваннем вядомых людзей з'явіліся на вуліцах Мінска, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Плакаты сталі часткай рэспубліканскага патрыятычнага праекта "Кветкі Вялікай Перамогі", прысвечанага 71-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На плакатах адлюстраваны вядомыя людзі нашай краіны, а таксама іх сваякі, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У праекце прынялі ўдзел алімпійскія чэмпіёнкі Дар'я Домрачава і Вікторыя Азаранка, футбаліст БАТЭ і нацыянальнай зборнай Ігар Стасевіч, саліст Вялікага тэатра Ілья Сільчукоў, прыма-балерына Вялікага тэатра Ірына Яромкіна, лідар групы: J:Морс Уладзімір Пугач, хакеіст нацыянальнай зборнай Аляксей Калюжны, урач-трансплантолаг Алег Румо, тэлевядучая АНТ Марына Грыцук, рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса Кірыл Шымко. Героі праекта, як і ўсе мы, наследнікі Перамогі, перапоўнены пачуццём гордасці за здзяйсненні нашых продкаў, глыбокай павагі і ўдзячнасці ім.

Чакаецца, што плакаты будуць размешчаны на білбордах ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Усю серыю плакатаў можна паглядзець на сайце БЕЛТАПлакаты "Кветкі Вялікай Перамогі" з адлюстраваннем вядомых людзей з'явіліся на вуліцах МінскаПлакаты "Кветкі Вялікай Перамогі" з адлюстраваннем вядомых людзей з'явіліся на вуліцах МінскаПлакаты "Кветкі Вялікай Перамогі" з адлюстраваннем вядомых людзей з'явіліся на вуліцах Мінска

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі