Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Ліп 2016

Пяць узнагарод выйгралі беларускія атлеты на этапе Кубка свету па скачках на батуце

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тры залатыя і два сярэбраныя медалі выйгралі беларускія атлеты на этапе Кубка свету па скачках на батуце, які прайшоў у Партугаліі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ўзнімаліся лідары зборнай Беларусі Уладзіслаў Ганчароў і Таццяна Пятрэня. У турніры сярод жанчын беларуска набрала 55,545 бала і апярэдзіла ў падагульняючым пратаколе сваю сяброўку па камандзе Ганну Гарчанок - 53,835 бала. Таццяна Пятрэня і Ганна Гарчанок выйгралі ў сінхронных скачках - 46,800 бала. Другое месца занялі спартсменкі з Японіі Мегу Уяма і Аяна Ямада - 45,600 бала.

У турніры сярод мужчын у індывідуальных выступленнях не было роўных беларусу Уладзіславу Ганчарову, які прадэманстраваў добрую гатоўнасць напярэдадні Алімпійскіх гульняў, атрымаўшы перамогу з рэзультатам 60,760 бала. Сярэбраным прызёрам стаў француз Ален Марантэ - 58,970. Яшчэ адзін беларус Алег Рабцаў у фінале заняў чацвёртае месца - 58275 бала. У сінхронных скачках беларусы Уладзіслаў Ганчароў і Алег Рабцаў ўдастоіліся сярэбраных узнагарод (49,800 бала). Першынствавалі ў гэтым відзе расіяне Сяргей Азарын і Міхаіл Мельнік (50,800).

На XXXI летніх Алімпійскіх гульнях Беларусь будзе прадстаўлена трыма атлетамі ў скачках на батуце. Медалі ў гэтым відзе спорту на галоўных стартах чатырохгоддзя будуць разыграны 12 і 13 жніўня ў індывідуальным першынстве ў шматфункцыянальным спартыўна-канцэртным комплексе Рыа-дэ-Жанэйра, які з 2008 года мае назву HSBC-arena.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі