Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Крс 2022

Пячатку Ефрасінні Полацкай і станок Францыска Скарыны прадставіць Віцебская вобласць на выставе "Спадчына Беларусі"

Пячатку Ефрасінні Полацкай і станок Францыска Скарыны прадставіць Віцебская вобласць на выставе
Фота афіцыйнага партала Беларускай праваслаўнай царквы

22 красавіка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Віцебская вобласць прадставіць на рэспубліканскай прафсаюзнай выставе "Спадчына Беларусі" пячатку Ефрасінні Полацкай і стылізаваную мадэль друкарскага станка Францыска Скарыны. Аб гэтым журналістам на прэс-канферэнцыі расказаў старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Юрый Дзяркач, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выставачная экспазіцыя паўночнага рэгіёна будзе складацца з трох блокаў: гісторыка-культурнага, ваенна-гістарычнага і прамысловага. "У гісторыка-культурным напрамку Віцебская вобласць прадставіць рэпрадукцыю крыжа Ефрасінні Полацкай, пячатку, якой яна змацоўвала пісьмы. Таксама наведвальнікі выставы змогуць убачыць друкарскі станок Францыска Скарыны і зразумець, якім чынам раней адбываўся працэс кнігадрукавання. Акрамя таго, будзе паказана чаканка манет, нацыянальныя строі, характэрныя для Віцебшчыны ў XII-XV стагоддзях. Будзе выкладзена ўся інфармацыя аб гістарычных памятных мясцінах рэгіёна", - расказаў Юрый Дзяркач.

Прамысловы турызм Віцебскай вобласці прадэманструюць абутковы холдынг "Марко", ААТ "БелВітуніфарм", "Аршанскі льнокамбінат", Віцебскі футравы камбінат, Віцебская бройлерная птушкафабрыка і шэраг іншых прадпрыемстваў. Яшчэ адну выставачную лакацыю прысвецяць тэматыцы Вялікай Айчыннай вайны.

Выставачная экспазіцыя "Спадчына Беларусі" пройдзе ў Мінску 28-30 красавіка. Маштабны турыстычны форум арганізуе Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі для развіцця ўнутранага турызму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі