У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Ліп 2014

Петрышэнка ўручыў ветэранам у Маскве юбілейныя медалі з нагоды 70-годдзя вызвалення Беларусі

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Ігар Петрышэнка 28 ліпеня ў Маскве ўрачыста ўручыў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны медалі "70 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

У прывітальным слове пасол адзначыў, што справы і подзвігі герояў Вялікай Айчыннай вайны дастойны вечнага прызнання сусветнай супольнасці. У мерапрыемстве прыняў удзел прэфект Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі Масквы Віктар Фуер. У сваім выступленні ад імя ўрада расійскай сталіцы ён падкрэсліў, што пераможны вынік буйнамаштабнай наступальнай аперацыі "Баграціён" - яркае сведчанне непарушнай беларуска-расійскай дружбы.

У сваю чаргу ветэраны пажадалі цяперашнім пакаленням жыць у міры і згодзе. На думку ветэранаў, сёння не павінна быць месца бяспамяцтву і забыццю, святатацтву і рэвізіі гісторыі. На заканчэнне мерапрыемства ўдзельнікам былі ўручаны кнігі "Рэспубліка-партызанка" сумеснага беларуска-расійскага выдання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску