У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Кст 2019

Пётр Васючэнка пасмяротна намініраваны на прэстыжную прэмію ў сферы дзіцячай літаратуры

Пётр Васючэнка пасмяротна намініраваны на прэстыжную прэмію ў сферы дзіцячай літаратуры

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі пісьменнік Пётр Васючэнка пасмяротна намініраваны на самую прэстыжную міжнародную прэмію ў сферы дзіцячай літаратуры - ALMA Astrid Lindgren Memorial Award. Такая інфармацыя размешчана на сайце прэміі, паведамляе БЕЛТА.

У спіс намінантаў, аб'яўлены на 71-й Франкфуртскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, увайшлі 237 кандыдатаў з 68 краін. Яны прадстаўляюць усе кантыненты. Ліст уключае 49 новых імёнаў. Беларускі аўтар намініруецца ўпершыню. Цікава, што ў ліку кандыдатаў - пісьменнікаў, ілюстратараў, прамоўтараў - 46 працэнтаў жанчыны, 41 працэнт мужчыны, 13 працэнтаў складаюць арганізацыі.

ALMA Astrid Lindgren Memorial Award заснавана ў гонар шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн, прэмію прыраўноўваюць да Нобелеўскай у гэтай галіне і ўручаюць за ўклад у развіццё дзіцячай і юнацкай літаратуры. Пераможца прэміі атрымлівае 5 млн шведскіх крон (550 тыс. еўра).

Уручэнне прэміі запланавана на 31 сакавіка 2020 года ў час кніжнага кірмашу дзіцячай літаратуры ў Балоньі.

Пётр Васючэнка нарадзіўся ў Полацку ў 1959 годзе. У 1981-м скончыў факультэт журналістыкі БДУ, затым аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ, дзе і працаваў да 1997 года. Кандыдат філалагічных навук. З 1997 года ўзначальваў кафедру беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Ён аўтар шматлікіх кніг прозы, п'ес, літаратуразнаўчых манаграфій. Кнігі Пятра Васючэнкі перакладаліся на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы. Па яго творах былі пастаўлены спектаклі ў розных тэатрах краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс