Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Май 2023

Песні беларускіх кампазітараў пра любоў да роднага краю прагучаць на харавым свяце ў Мінску

Песні беларускіх кампазітараў пра любоў да роднага краю прагучаць на харавым свяце ў Мінску
Фота Белдзяржфілармоніі

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Песні беларускіх кампазітараў-класікаў і сучасных аўтараў прагучаць 27 мая ў Мінску на харавым свяце "Спявай, мая сталіца!", паведамілі БЕЛТА ў Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.І.Глінкі.

У Год міру і стварэння харавое свята пройдзе ў беларускай сталіцы чацвёрты раз. У Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт, у якім прымуць удзел лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў. Гэта дзіцячыя і юнацкія ўзорныя і канцэртныя харавыя калектывы дзіцячых школ мастацтваў Мінска, у тым ліку "Тоніка" ДМШМ нумар 1 імя Л.П.Александроўскай, "Вясёлка" ДМШМ нумар 2 імя М.І.Аладава, "Кантылена" ДМШМ нумар 5, "Дэцыма" і "Музычныя пацеркі" ДМШМ нумар 10 імя Я.Глебава, "Званочкі", Cantus, "Чабарок" ДМШМ нумар 9. Удзельнікам таксама будзе канцэртны хор і жаночы хор "Мелодыка" Мінскага дзяржаўнага музычнага калежда імя М.І.Глінкі.
 
Спецыяльны госць харавога свята - канцэртны хор харавой студыі "Сугучча" з Масквы (кіраўнік - Алена Бяссонава).

У праграму канцэрта ўключаны песні беларускіх кампазітараў-класікаў і сучасных аўтараў, якія ўслаўляюць любоў да Радзімы, прыгажосць роднага краю, мір і стваральную працу.

На заканчэнне канцэртнай праграмы ў выкананні зводнага дзіцячага хору Мінска (мастацкі кіраўнік - Аляксей Снітко), які ўключае каля 400 юных музыкантаў, прагучаць творы Аляксандры Пахмутавай, Валерыя П'янкова, Ігара Лучанка, Эдуарда Зарыцкага, Алены Атрашкевіч, Алега Хадоскі, Віктара Кісценя ў суправаджэнні эстраднага інструментальнага ансамбля Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі.

Ініцыятарам і арганізатарам маштабнай культурнай падзеі выступае Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І.Глінкі пры падтрымцы ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама, Цэнтральнай раённай арганізацыі Мінска РГА "Белая Русь", Беларускага саюза кампазітараў. 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі