Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Крс 2018

Першыя вынікі праекта СД па рэстаўрацыі Брэсцкай крэпасці можна будзе ўбачыць у 2018 годзе

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя вынікі праекта Саюзнай дзяржавы па рэстаўрацыі Брэсцкай крэпасці можна будзе ўбачыць у 2018 годзе, паведаміў 2 красавіка намеснік міністра культуры Беларусі Аляксандр Яцко на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бягучым годзе быў дадзены старт праекту Саюзнай дзяржавы па рэстаўрацыі Брэсцкай крэпасці. У рамках гэтага праекта ўжо ў бягучым годзе будуць праведзены значныя работы па аднаўленні і рэстаўрацыі шэрага будынкаў і збудаванняў Брэсцкай крэпасці, а таксама музеефікацыя аднаго з іх", - сказаў Аляксандр Яцко.

Усяго праектам "Капітальны рамонт, рэстаўрацыя і музеефікацыя збудаванняў Брэсцкай крэпасці ў МК "Брэсцкая крэпасць-герой" прадугледжана рэалізацыя ў 2018-2020 гадах 16 мерапрыемстваў з агульным аб'ёмам саюзнага фінансавання ў памеры 319 млн 215 тыс. расійскіх рублёў. У прыватнасці, прадугледжваюцца распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі, рамонтныя і рэстаўрацыйныя работы на аб'ектах крэпасці, кансервацыя руін і забеспячэнне бяспечнага доступу ў Цытадэль (Цэнтральны востраў). Пасля рамонту прадугледжваецца стварэнне трох самастойных музейных аб'ектаў. У тым ліку сродкі будуць выдзелены на завяршэнне рамонту і кансервацыю руін казармы 333-га стралковага палка, капрамонт моста цераз раку Мухавец у раёне Музея абароны, дахаў паўднёвай і паўднёва-заходняй казарм.

Супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй у сферы культуры традыцыйна прадстаўлена шырока. Паспяховымі сталі такія праекты, як Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", гастролі Маладзёжнага беларуска-расійскага сімфанічнага аркестра, майстар-класы для навучэнцаў мастацкіх устаноў Расіі і Беларусі "Саюзная дзяржава - маладым талентам XXI стагоддзя" і інш. "Гэтыя праекты, думаю, з поспехам будуць праходзіць яшчэ многія гады", - адзначыў намеснік міністра.

Ён расказаў, што ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці прайшло навуковае мерапрыемства, дзе абмяркоўваўся праект па ўзнаўленні сядзібнага дома роду Дастаеўскіх. Былі выпрацаваны тыя падыходы і прапановы, якія дадуць магчымасць паспяхова рэалізаваць гэту праграму. Тым больш што ў 2021 годзе будзе адзначацца 200-годдзе з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча.

Паводле слоў Аляксандра Яцко, праектаў, якія знаходзяцца ў той ці іншай ступені гатоўнасці, сапраўды шмат. Ёсць і мноства прапаноў. Культурная сфера - невычэрпная крыніца для супрацоўніцтва, упэўнены намеснік міністра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі