Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Стд 2016

Першыя відэавізіткі фіналістаў беларускага адбору "Еўрабачання-2016" будуць паказаны 15 студзеня

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя відэавізіткі фіналістаў нацыянальнага адборачнага тура "Еўрабачання-2016" будуць паказаны 15 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

"Творчая каманда праекта ад медыяхолдынга працягвае работу па падрыхтоўцы візітак фіналістаў, якія будуць трансліравацца ў эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" як перад фіналам, так і ў час самога гала-канцэрта. Першыя відэавізіткі тэлегледачы ўбачаць ужо 15 студзеня - у рамках праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!", - расказалі ў прэс-службе.

"Паколькі ў гэтым годзе лёс прэтэндэнтаў вырашаюць тэлегледачы, важна, каб аўдыторыя запомніла нумары, пад якімі будуць выступаць іх фаварыты. У візітках фіналісты па-свойму, у пэўнай атмасферы раскажуць пра свой нумар, паведамяць жыццёвую гісторыю, у якой раскрыецца лічба", - заінтрыгаваў рэжысёр відэаролікаў Юрый Ярошык.

Тым часам самі канкурсанты працягваюць узмоцнена рыхтавацца да заліковага рыўка - фіналу адборачнага тура, які намечаны на 22 студзеня. Якія акцэнты прэтэндэнты расставілі ў сваіх нумарах, на што робяць стаўкі, у якіх вобразах з'явяцца перад публікай - усіх сакрэтаў фіналісты не раскрываюць, але абяцаюць здзівіць і вырваць перамогу.

Гала-канцэрт пройдзе ў студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі. Шоу абяцае стаць запамінальным яркім відовішчам, у многім дзякуючы новай тэхнічнай магутнасці - унікальнаму святлодыёднаму экрану, запэўнілі ў прэс-службе. Паводле слоў арганізатараў, новая тэхніка ў час шоу будзе задзейнічана максімальна. І тэлегледачоў, і гасцей у студыі чакае шмат сюрпрызаў, пачынаючы ад паляпшэння характарыстык "карцінкі" да цікавых графічных рашэнняў, якія ўразяць аўдыторыю.

Індывідуальныя рэпетыцыі фіналістаў у студыі пачнуцца 20 студзеня. Генеральныя прагоны шоу ў рэжыме прамога эфіру адбудуцца вечарам 21 і днём 22 студзеня, непасрэдна перад фіналам.

Вядучымі гала-канцэрта стануць Вольга Рыжыкава і Тэа, якія таксама падрыхтавалі для праекта свой падарунак - у час фіналу адбудзецца прэзентацыя новай песні, яны выканаюць яе ў дуэце.

У фінале адбору на сцэну выйдуць дзесяць прэтэндэнтаў. Па выніках праведзенай жараб'ёўкі канкурсанты выступяць у наступным парадку: 1. Аляксей Грос; 2. Саша Захарык; 3. Валерыя Садоўская; 4. Група "Радыёхваля"; 5. Група THE EM; 6. Група NAVI; 7. Саша Іваноў; 8. Настасся Малашкевіч; 9. Кірыл Ермакоў; 10. NAPOLI.

Упершыню пераможцу нацыянальнага адбору вызначаць гледачы з дапамогай тэлефоннага і смс-галасавання ў час трансляцыі фінальнага шоу, якое будзе паказана ў прамым эфіры на "Беларусь -1" і "Беларусь 24", а таксама ў рэжыме анлайн на сайтах медыяхолдынга (tvr.by) і Еўрапейскага вяшчальнага саюза (eurovision.tv). Пачатак тэлевізійнага канцэрта - 22.00.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі