У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Ліп 2016

Першыя бязвізавыя групы кітайскіх турыстаў прыедуць у Беларусь у бліжэйшыя месяцы

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя бязвізавыя групы кітайскіх турыстаў прыедуць у Беларусь у бліжэйшыя месяцы, паведаміла сёння журналістам намеснік дырэктара - начальнік аддзела планавання і арганізацыі турысцкай дзейнасці дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Наталля Елісеева, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пагадненне ратыфікавана і беларускім, і кітайскім бокам. Міністэрства спорту і турызму разам з зацікаўленымі распрацавала крытэрыі, па якіх будуць выбраны турфірмы для арганізацыі бязвізавых групавых паездак. Цяпер спіс турфірм узгадняецца і зацвярджаецца. Думаю, што гэта пытанне ў бліжэйшы месяц будзе вырашана, аналагічны пералік кампаній павінен быць зацверджаны кітайскім бокам. І Беларусь, і Кітай гэту работу праводзяць, і яна ўжо на заключным этапе", - сказала Наталля Елісеева.

Адказваючы на пытанне, ці змогуць першыя бязвізавыя групы кітайскіх турыстаў наведаць Беларусь да канца года, Наталля Елісеева адзначыла, што гэта павінна адбыцца значна раней, паколькі практычна ўсе пытанні вырашаны, засталося зацвердзіць пералікі туркампаній-арганізатараў паездак.

Як паведамлялася БЕЛТА раней, Беларусь і Кітай узаемна адменяць візы для турыстычных груп. Падарожжы будуць арганізоўваць вызначаныя на афіцыйным узроўні турфірмы, у групу будуць набіраць пяць і больш чалавек.

Ужо цяпер кітайцы могуць знаходзіцца ў Беларусі без візы да трох сутак, такая магчымасць прадастаўлена грамадзянам КНР з візай краін, якія з'яўляюцца членамі Еўрасаюза або ўдзельнікамі Шэнгенскай зоны, пры гэтым прыбыць у Беларусь трэба прамымі авіярэйсамі з Кітая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс