Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Ліп 2016

Першы самалёт "Белавія" ў фірменных колерах World of Tanks прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск

Першы самалёт "Белавія" ў фірменных колерах World of Tanks прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск29 ліпеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Першы самалёт "Белавія" ў фірменных колерах World of Tanks прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Танк - ключавы элемент гульні, выкананы на паветраным судне ў выглядзе арнаменту. Сам самалёт чорнага колеру з аранжавымі ўстаўкамі, што сустракаецца не часта. І наогул, як падкрэслілі арганізатары мерапрыемства, перафарбоўка самалёта ва ўнікальную ліўрэю - даволі рэдкая з'ява. Для авіякампаніі "Белавія" і World of Tanks - гэта першы такі праект. Асноўная ідэя брэндзіраванай ліўрэі - паказаць, што гульня, вядомая ва ўсім свеце, родам з Беларусі.

Першы самалёт "Белавія" ў фірменных колерах World of Tanks прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце МінскДля афарбоўкі самалёта было выкарыстана 300 л фарбы і 450 кв.м трафарэтаў. Пры афарбоўцы было задзейнічана 13 спецыялістаў, а сам працэс заняў 1800 чалавека-гадзін. Работы праводзіліся кругласутачна на адным з заводаў у Чэхіі.

Паветранае судна ў ліўрэі World of Tanks будзе эксплуатавацца на ўсіх лініях маршрутнай сеткі "Белавія". Першы свой рэйс брэндзіраваны борт зробіць па маршруце Мінск-Масква-Мінск.

Першы самалёт "Белавія" ў фірменных колерах World of Tanks прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце МінскАвіякампанія "Белавія" - буйнейшы авіяперавозчык Беларусі, які ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў 47 аэрапортаў 28 краін Еўропы і Азіі.

World of Tanks - гэта масавая анлайн-гульня, поўнасцю прысвечаная браніраваным машынам сярэдзіны XX стагоддзя, у якой змагаюцца прыхільнікі стальных гігантаў з усіх куткоў планеты. Створана буйнейшай сусветнай кампаніяй Wargaming, заснаванай у Беларусі ў 1998 годзе.Першы самалёт "Белавія" ў фірменных колерах World of Tanks прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі