Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Oct 2016

Першы беларускі алімпійскі чэмпіён Леанід Гейштар адзначыў 80-годдзе

Першы беларускі алімпійскі чэмпіён Леанід Гейштар адзначыў 80-годдзе18 кастрычніка, Гомель /Юлія Лысенка - БЕЛТА/. Урачыстае мерапрыемства з нагоды 80-годдзя першага беларускага алімпійскага чэмпіёна Леаніда Гейштара адбылося 18 кастрычніка ў Гомельскім гарвыканкаме, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сваім віншаванні старшыня Гомельскага гарвыканкама Пётр Кірычэнка адзначыў, што Леанід Гейштар з'яўляецца знакавай фігурай, "паколькі сваімі гучнымі перамогамі праславіў краіну далёка за яе межамі, стаў прыкладам для пераймання многім пакаленням спартсменаў, якія змаглі прымножыць подзвіг заслужанага спартсмена".

Першы беларускі алімпійскі чэмпіён Леанід Гейштар адзначыў 80-годдзеЮбіляра таксама павіншавалі прадстаўнікі Гомельскага аблвыканкама, гарадскога Савета дэпутатаў, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Беларускай асацыяцыі каноэ, Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Леанід Гейштар атрымаў ганаровыя граматы гарвыканкама і аблвыканкама, прывітальны адрас ад прадстаўніцтва НАК па Гомельскай вобласці, памятныя падарункі і сувеніры. Яму таксама быў уручаны юбілейны медаль "110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі".

Урачыстае мерапрыемства ў гонар імянінніка прадоўжылася святочным канцэртам у Палацы прафсаюзаў Гомеля.

Першы беларускі алімпійскі чэмпіён Леанід Гейштар адзначыў 80-годдзеЛеанід Гейштар і Сяргей Макаранка сталі першым беларускім экіпажам весляроў на каноэ-двойцы, які заваяваў залатыя медалі на Алімпійскіх гульнях у 1960 годзе ў Рыме. Да 1963 года гэты залаты алімпійскі экіпаж быў мацнейшым у свеце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі