Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Врс 2022

Першая ракетка свету стала саперніцай Арыны Сабаленка ў паўфінале US Open

Першая ракетка свету стала саперніцай Арыны Сабаленка ў паўфінале US Open
Фота з архiва

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саперніцай беларускай тэнісісткі Арыны Сабаленка ў паўфінале адкрытага чэмпіянату ЗША стала першая ракетка свету полька Іга Свёнтак, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінулай ноччу польская тэнісістка ў апошнім жаночым чвэрцьфінале абыграла ў дзвюх партыях амерыканку Джэсіку Пегулу (8-ы нумар сусветнага рэйтынгу) - 6:3, 7:6 (7:4). Раней Арына Сабаленка, якая займае 6-ю пазіцыю ў рэйтынгу WTA, у сваім чвэрцьфінале таксама ў двух сэтах перамагла чэшскую тэнісістку Караліну Плішкаву (22), якая да гэтага выбіла з турніру беларуску Вікторыю Азаранка (26) - 6:1, 7:6 (7:4). Да гэтага на турнірах пад эгідай WTA Сабаленка і Свёнтак сустракаліся чатыры разы, і ў трох паядынках выйгравала полька.

У другім паўфінальным паядынку французская тэнісістка Каралін Гарсія (17), якая ўпершыню дабралася да гэтай стадыі на турнірах серыі "Вялікага шлема", згуляе з прадстаўніцай Туніса Унс Джабір (5). У мінулым годзе Арына Сабаленка ў 1/2 фіналу US Open прайграла канадскай тэнісістцы Лэйле Фернандэс.

У мужчынскім адзіночным разрадзе яшчэ адзін навічок паўфіналаў "Вялікага шлема" расійскі тэнісіст Карэн Хачанаў (31) сустрэнецца з фіналістам French Open-2022 нарвежцам Касперам Руудам (7). У другім паўфінале амерыканец Фрэнсі Ціяфа (26), які таксама ўпершыню ў кар'еры падняўся на такі ўзровень, згуляе з пераможцам заключнага матчу 1/4 фіналу паміж іспанцам Карласам Алькарасам (3) і італьянскім тэнісістам Янікам Сінерам (13), які ў 1/8 фіналу перайграў беларуса Ілью Івашку (73).

Агульны прызавы фонд адкрытага чэмпіянату ЗША складае $60 млн. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе атрымаюць па $2,6 млн, фіналісты US Open-2022 атрымаюць па $1,3 млн. Спаборніцтвы на адкрытых хардавых кортах Нью-Ёрка завершацца 11 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі