У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Стд 2018

Першая група беларускай алімпійскай каманды прыбыла ў Пхёнчхан

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першая група беларускай алімпійскай каманды прыбыла ў алімпійскую вёску ў Пхёнчхан, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Як расказаў шэф беларускай місіі, намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Баравуля, па дарозе сур'ёзных праблем не ўзнікла. "Прыляцелі ў Сеул рэйсам з Абу-Дабі, за тры гадзіны пераехалі на камфартабельным аўтобусе ў Пхёнчхан. У Алімпійскай вёсцы ўсё размешчана кампактна і зручна. Сустракаюць прыветліва, дапамагаюць ва ўсім разабрацца і сарыентавацца", - падкрэсліў Аляксандр Баравуля.

Як адзначылі ў беларускай дэлегацыі, умовы пражывання лепшыя, чым у Рыа-дэ-Жанэйра. Няма неабходнасці прыводзіць пакоі ў парадак, усё прыгатавана своечасова. У Пхёнчхане холадна і ветрана. "Пакуль дайшлі ад call-цэнтра да свайго дома, а гэта нейкіх 300-400 метраў, вельмі прамерзлі. На вуліцы градусаў 8-9 марозу, а па адчуваннях разы ў два халадней", - дадаў ён.

У бліжэйшыя дні беларусы будуць уладкоўваць штаб дэлегацыі і медыцынскі блок. 29 студзеня павінны прайсці афіцыйную працэдуру акрэдытацыі.

ХXIII зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане пройдуць з 9 па 25 лютага. Усяго на Гульнях будзе разыграна 102 камплекты ўзнагарод у 7 відах спорту па 15 дысцыплінах.

Беларусь будуць прадстаўляць 28 спартсменаў, якія выступяць у 6 відах спорту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс