У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Чэр 2015

Пераважная большасць жыхароў Беларусі ганарыцца сваёй краінай

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераважная большасць жыхароў краіны (84 працэнты) ганарыцца сучаснай Беларуссю. Аб гэтым сведчаць даныя нацыянальнага сацыялагічнага апытання, праведзенага Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта, паведамляе БЕЛТА.

У большасці грамадзян пачуццё гонару выклікае сам беларускі народ (55,5 працэнта). Прыроднымі багаццямі рэспублікі і беларускай культурай ганарацца ў сярэднім па 40 працэнтаў рэспандэнтаў, гістарычнай спадчынай і спартыўнымі поспехамі беларускіх атлетаў - па 33 працэнты.

Узброеныя Сілы Беларусі, палітычныя поспехі дзяржавы, сучасныя дасягненні ў медыцыне і навуцы, сістэма адукацыі і аховы здароўя выклікаюць пачуццё гонару практычна ў кожнага пятага беларуса (у сярэднім па 19 працэнтаў). Эканамічныя поспехі назвалі 13 працэнтаў апытаных.

Сацапытанне праводзілася ва ўсіх абласных цэнтрах краіны і горадзе Мінску, раённых гарадах і сельскіх населеных пунктах з 5 па 15 чэрвеня 2015 года. У даследаванні была выкарыстана шматступеньчатая, стратыфікаваная, выпадковая выбарка, якая рэпрэзентуе дарослае насельніцтва краіны (18 гадоў і старэйшае) па поле, узросце, адукацыі, месцы пражывання. Аб'ём выбаркі складае 1 тыс. рэспандэнтаў.Інфаграфiка. Чым ганарацца беларусы

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску