У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Снж 2016

Пераможцы і прызёры Гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра ўдастоены дзяржузнагарод Беларусі

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 25 беларускіх спартсменаў і трэнераў удастоены дзяржаўных узнагарод за дасягненне высокіх вынікаў на І Еўрапейскіх гульнях 2015 года ў Баку, XXXI летніх Алімпійскіх, XV летніх Паралімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра і значны асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту. Адпаведны ўказ нумар 450 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 13 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па інваспорце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту Ігар Бокій, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па скачках на батуце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па прыкладных відах спорту Уладзіслаў Ганчароў узнагароджаны ордэнам Айчыны ІІІ ступені.

Ордэна Пашаны ўдастоены спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па плаванні Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па водных відах спорту Аляксандра Герасіменя, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па цяжкай атлетыцы Міністэрства спорту і турызму Дар'я Навумава і прафесійны спартсмен па настольным тэнісе спартыўнага клуба "Факел Газпрам" Уладзімір Самсонаў.

Трэнер-урач нацыянальнай каманды па кулявой стральбе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па прыкладных відах спорту Валерый Белан і галоўны трэнер нацыянальнай каманды па інваспорце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту Марыя Грыгаран узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі".

Указам таксама прысвоены ганаровыя званні заслужанага майстра спорту Беларусі і заслужанага трэнера Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс