У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Стд 2016

Пераможцу беларускага адбору на "Еўрабачанне-2016" уручаць стылізаванае сэрца

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцу беларускага адборачнага тура міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" уручаць стылізаванае сэрца, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

"Да фіналу нацыянальнага адборачнага тура "Еўрабачання-2016" засталося менш за тыдзень. Ужо ў гэту пятніцу, 22 студзеня, у прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" будзе аб'яўлена імя шчасліўчыка, які прадставіць нашу краіну на прэстыжным музычным форуме ў Швецыі, - адзначылі ў прэс-службе. - Пераможца атрымае спецыяльную ўзнагароду - стылізаванае еўравізійнае сэрца".

Тым часам прадаўжаецца падрыхтоўка да фінальнага гала-канцэрта. Сёння ў студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі пачаўся мантаж сцэны і ўстаноўка абсталявання. Індывідуальныя рэпетыцыі фіналістаў стартуюць 20 студзеня. Генеральныя прагоны шоу ў прамым эфіры пройдуць вечарам 21 і днём 22 студзеня.

Фінальнае шоу пачнецца ў 22.00 і будзе трансліравацца са студыі "600 метраў" у прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24" і ў рэжыме анлайн на сайтах медыяхолдынга - tvr.by і Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС) - eurovision.tv.

На фінішнай прамой галоўнага музычнага спаборніцтва краіны дзесяць прэтэндэнтаў. Па выніках жараб'ёўкі яны выступяць у наступным парадку: 1. Аляксей Грос; 2. Саша Захарык; 3. Валерыя Садоўская; 4. Група "Радыёхваля"; 5. Група THE EM; 6. Група NAVI; 7. IVAN (пад такім сцэнічным імем будзе выступаць Саша Іваноў); 8. Настасся Малашкевіч; 9. Кірыл Ермакоў; 10. NAPOLI.

Тэлегледачы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" ужо мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з канкурсантамі дзякуючы трансляцыі відэавізітак, а таксама ўдзелу фіналістаў у праграме "Добрай раніцы, Беларусь!". Кампазіцыі фіналістаў можна праслухаць на сайце tvr.by ў раздзеле "Праекты/Еўрабачанне".

Вядучыя фінальнага шоу - Вольга Рыжыкава і Тэа - у час канцэрта выканаюць дуэтам новую песню. Таксама выступяць спецыяльна запрошаныя госці - Алёна Ланская, Гюнеш, Саша Нэма і Кэці.

Упершыню пераможцу нацыянальнага адбору будуць вызначаць гледачы з дапамогай тэлефоннага і СМС-галасавання.

Арганізацыю нацыянальнага адборачнага тура і далейшую падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да "Еўрабачання-2016" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член ЕВС.

"Еўрабачанне-2016", 61-ы па ліку Міжнародны конкурс песні, пройдзе ў Стакгольме (Швецыя) з 10 па 14 мая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс