У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
У Новы год – за новымі ўражаннямі: ідэі для зімовых канікулаў у Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Кст 2016

Пераможцамі конкурсу "Францыск Скарына і сучаснасць" сталі прадстаўнікі Мінска і Брэста

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцамі конкурсу твораў для драматычнага тэатра "Францыск Скарына і сучаснасць" сталі прадстаўнікі Мінска і Брэста, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час урачыстага мерапрыемства падвядзення вынікаў конкурсу дыплом пераможцы ў намінацыі "гістарычная п'еса" атрымаў Цімафей Ільеўскі з Брэста з п'есай "Францыск. Прыпавесць", у катэгорыі "сучасная п'еса" атрымаў перамогу Мікалай Прудкоўскі з Мінска за твор "Доктар свабодных навук", а ў намінацыі "сцэнічная ідэя" дыплом пераможцы ўручаны Сяргею Кавалёву з Мінска за п'есу "Юдзiф".

Таксама на мерапрыемстве былі ўручаны дыпломы 1-й ступені фіналістам конкурсу Сяргею Шыдлоўскаму, Ірыне Андрэевай, Міхаілу Туруноўскаму, Віктару Марціновічу і дыплом 2-й ступені Алёне Іванюшэнка.

Конкурс "Францыск Скарына і сучаснасць" праводзіўся да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і 525-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны - беларускага першадрукара, мысліцеля, вучонага, гуманіста-асветніка эпохі Адраджэння.

Конкурсныя работы будуць надрукаваны ў зборніку, а п'есы-пераможцы плануецца прадставіць не толькі ў беларускіх тэатрах, але і на замежных сцэнах тых гарадоў, дзе некалі жыў і працаваў Францыск Скарына.

П'есы для ўдзелу ў конкурсе прымаліся з 1 мая па 31 жніўня 2016 года. За гэты час было атрымана 32 драматычныя творы ад аўтараў з розных гарадоў Беларусі. Узначаліў журы конкурсу "Францыск Скарына і сучаснасць" мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Аляксандр Гарцуеў. Заснавальнікі конкурсу - Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (РТБД), Нацыянальная бібліятэка Беларусі, а таксама Беларусбанк.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску