Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Врс 2020

Пераможцаў конкурсу экастартапаў Belarus Green Awards вызначылі ў Мінску

Пераможцаў конкурсу экастартапаў Belarus Green Awards вызначылі ў Мінску

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцаў конкурсу экастартапаў Belarus Green Awards - 2020 вызначылі ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Конкурс праходзіў з ліпеня па верасень. Яго мэтай было выявіць актуальныя бізнес-ідэі для паляпшэння экалагічнай сітуацыі і павышэння якасці жыцця ў Беларусі. "На першым этапе было прадстаўлена 58 праектаў. Больш за 7 тыс. чалавек удзельнічалі ў галасаванні. У фінал выйшлі сем праектаў. Усе яны цікавыя, усе накіраваны на экалагічную бяспеку, ахову навакольнага асяроддзя, уключэнне адходаў у гаспадарчы абарот і іншыя важныя задачы", - сказаў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык.

24 верасня адбыўся фінал - адкрытая абарона праектаў перад журы. Перамог праект ZNOVA (Зэльва Гродзенскай вобласці). Гэта ўнікальная школьная бізнес-кампанія па вытворчасці паперы з трыснягу. Другое месца заняў праект "Сіціферма Ogorod" - першая гарадская ферма ў Мінску. Трэцім стаў мінскі IT-праект "Е3" па стварэнні і развіцці экалагічнага электроннага дакументаабароту. "Гэтыя праекты вартыя таго, каб на іх звярнуць увагу. Думаю, яны знойдуць прымяненне і падтрымку. Лічу, абсалютна ўсе праекты-фіналісты могуць быць камерцыйнымі", - адзначыў міністр.

Лепшыя праекты атрымалі дыпломы, ментарскую падтрымку і грашовыя інвестыцыі: першае месца - Br30 тыс., другое - Br25 тыс., трэцяе - Br10 тыс.

Арганізатары конкурсу - Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, ТАА "Пас Тэр Нак" і Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі