Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Лют 2020

Перадавыя практыкі антыдопінгавай адукацыі абмяркуюць на міжнародным семінары ў НАК Беларусі

Перадавыя практыкі антыдопінгавай адукацыі абмяркуюць на міжнародным семінары ў НАК Беларусі
Фота з архiва

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інавацыі і перадавыя практыкі ў галіне антыдопінгавай адукацыі, даследаванні сітуацыі за мяжой і іншыя актуальныя пытанні барацьбы з негатыўнай з'явай у спорце абмяркуюць удзельнікі міжнароднага семінара, які пройдзе 27 лютага ў НАК Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

У ліку выступоўцаў - кіраўнік навуковых і медыцынскіх праектаў Міжнароднага агенцтва па тэсціраванні доктар Пэдра Гансалвеш, генеральны дырэктар Усходнееўрапейскага рэгіянальнага антыдопінгавага агенцтва Тэймураз Уклеба, намеснік начальніка аддзела рэалізацыі адукацыйных праграм РУСАДА Валерыя Конава, супрацоўнік аддзела па камунікацыі Інстытута нацыянальных антыдопінгавых арганізацый Францыска Хайнрыхсмаер, дырэктар Літоўскага антыдопінгавага агенцтва Рута Банітэ і кіраўнік Антыдопінгавага агенцтва Кіпра Міхаіл Петрау. Удзельнікі семінара абмяркуюць арганізацыю кантролю і забеспячэнне абароны правоў сумленных спартсменаў, працэс атрымання дазволаў на тэрапеўтычнае выкарыстанне для выступлення на Алімпійскіх гульнях, ролю і адказнасць персаналу спартсмена ў барацьбе з прыёмам забароненых рэчываў.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальны алімпійскі камітэт і Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі