У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Кст 2015

Пекінскі тэатр народнага мастацтва ўпершыню выступіць у Мінску

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пекінскі тэатр народнага мастацтва ўпершыню выступіць у Мінску на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Купалаўскім тэатры.

Спектаклі пройдуць 12 і 13 кастрычніка ў час Дзён культуры Кітая ў Беларусі. Прыезд аднаго з буйнейшых тэатраў Кітая, які мае 60-гадовую гісторыю, з'яўляецца візітам у адказ на выступленне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Пекіне ў 2013 годзе. Купалаўцы тады паказалі для кітайскага гледача спектаклі "Вяселле" і "Не мой".

Дзейнасць тэатра з Пекіна накіравана на паказ пастановак твораў айчынных аўтараў. Беларускага гледача Пекінскі тэатр народнага мастацтва азнаёміць з традыцыйнай кітайскай культурай. Будзе паказаны спектакль "Наш Цзін Кэ", у аснове якога - гісторыя легендарнага воіна Цзін Кэ, чыё імя вядома кожнаму ў Паднябеснай яшчэ з часоў Старажытнага Кітая.

Сюжэт драмы пабудаваны на рэальных гістарычных падзеях, якія адбываліся ў 227 годзе да нашай эры, калі кітайская зямля была раздроблена на некалькі царстваў. Прынц царства Янь падаслаў Цзін Кэ забіць правіцеля моцнага царства Цінь, але воін загінуў. Імя Цзін Кэ на працягу стагоддзяў з'яўляецца сімвалам мужнасці і гатоўнасці ахвяраваць уласным жыццём дзеля барацьбы з ворагамі.

Рэжысёр спектакля - дырэктар Пекінскага тэатра народнага мастацтва, рэжысёр першай катэгорыі Кітайскай Народнай Рэспублікі Жэнь Мін. Аўтар п'есы - Мо Янь - ганаровы сцэнарыст Пекінскага тэатра народнага мастацтва, а таксама першы грамадзянін КНР, які стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў літаратуры ў 2012 годзе. Спектакль працягласцю амаль тры гадзіны будзе ісці на кітайскай мове з сінхронным перакладам на рускую.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс