Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Лют 2016

Паветраныя гімнасты з Мазыра ўдастоены спецпрызоў на фестывалі ў Монтэ-Карла

9 лютага, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Выступленне паветраных гімнастаў - выхаванцаў мазырскага цэнтра цыркавога мастацтва "Арэна" на прэстыжным міжнародным фестывалі "Новае пакаленне" ў Монтэ-Карла адзначана трыма спецыяльнымі прызамі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Гомельскага аблвыканкама.

Беларусь упершыню прадставіла на гэтым форуме ўласны цыркавы нумар, які выканала трыа паветраных гімнастаў у складзе Вікторыі Баграянок, Стэфаніі Турмовіч і Станіслава Плотнікава. Выступленне юных артыстаў адзначана прызамі ад княства Манака, акрабатычнай асацыяцыі Кітая і дырэкцыі фестывалю.

Фестываль, які ў пачатку года праходзіць у сталіцы княства Манака, збірае самыя яркія маладыя таленты ў гэтым відзе мастацтва. Каб стаць яго ўдзельнікам, трэба заваёўваць на працягу некалькіх гадоў узнагароды на іншых значных міжнародных конкурсах і атрымаць імянное запрашэнне ад аргкамітэта "Новага пакалення", што працуе пад патранатам прынцэсы Манака Стэфаніі.

Цэнтр цыркавога мастацтва "Арэна" быў створаны ў Мазыры ў 2006 годзе. Цяпер тут займаецца каля 100 хлопчыкаў і дзяўчынак. Яго выхаванцы асвоілі шмат цыркавых жанраў. У іх ліку акрабаты, паветраныя гімнасты, эквілібрысты, жанглёры, канатоходцы. У 2013 годзе "Арэна" атрымала ганаровае званне "Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь", а ў 2014-м калектыў за значны ўклад і папулярызацыю аматарскага цыркавога мастацтва быў удастоены спецыяльнай прэміі "За духоўнае адраджэнне".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі