У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Чэр 2013

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл наведае Беларусь 29-30 ліпеня

3 чэрвеня, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл прыедзе ў Мінск 29 ліпеня для ўдзелу ва ўрачыстасцях у гонар 1025-годдзя Хрышчэння Русі, паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Мінску 29 ліпеня пройдзе літургія з удзелам Патрыярха Кірыла і кіраўнікоў памесных праваслаўных цэркваў", - сказаў віцэ-прэм'ер. Чакаецца, што ва ўрачыстасцях у Мінску прымуць удзел амаль 10 тыс. чалавек. Служба пройдзе пад адкрытым небам у раёне вуліцы Нямігі.

Вікарый Мінскай епархіі епіскап Барысаўскі Веніямін адзначыў, што Патрыярх Кірыл прабудзе ў Мінску да 30 ліпеня ўключна. Ён таксама растлумачыў, што пакуль нельга сказаць, іерархі якіх памесных цэркваў будуць у Мінску. Епіскап нагадаў, што ўсяго такіх цэркваў 15. "Усім накіраваны запрашэнні. Цяпер ідзе ўзгадненне. Пытанне прапрацоўваецца на ўзроўні аддзела знешніх царкоўных сувязей РПЦ", - сказаў епіскап Веніямін.

Прадстаўнік БПЦ таксама дадаў, што перад гэтым - 28 ліпеня - урачыстасці адбудуцца ў Кіеве, дзе мела месца сама падзея, якую цяпер называюць Хрышчэннем Русі.

Што датычыцца прадстаўнікоў іншых канфесій, то для ўдзелу ва ўрачыстасцях у гонар 1025-годдзя ў Мінску запрошаны каталіцкія іерархі: мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і апостальскі нунцый (пасол Ватыкана) у Беларусі архібіскуп Клаўдыа Гуджэроці.

У сваю чаргу ўпаўнаважыны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка нагадаў, што ў 2003 годзе ўрад Беларусі і Беларускі экзархат падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Пазней былі заключаны аналагічныя пагадненні паміж епархіямі БПЦ і аблвыканкамі, а таксама Мінгарвыканкамам, паміж царкоўнымі структурамі і рознымі ведамствамі. Цяпер абагульняюцца матэрыялы, каб да 10-годдзя выпусціць кнігу аб дзяржаўна-царкоўным узаемадзеянні ў Беларусі.

Віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік адзначыў: "Мы вельмі высока ацэньваем вынікі нашага супрацоўніцтва. Цяжка нават уявіць, колькі мы страцілі б, калі б з самага пачатку дзяржава і царква не ўсведамлялі, што захаваць духоўную культуру краіны можна толькі разам". Ён звярнуў увагу, што пагадненне было падпісана з улікам існуючага ўжо вопыту супрацоўніцтва: "Мы не ў 2003 годзе сталі супрацоўнічаць, а раней".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску