У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Крс 2016

Паток расійскіх турыстаў у Беларусь зноў павялічваецца

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паток расійскіх турыстаў у Беларусь пачаў аднаўляцца, паведаміў журналістам намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Міхаіл Партной, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мінулым годзе паток расійскіх турыстаў у Беларусь зменшыўся - так, у 2014 годзе каля 70 працэнтаў усіх турыстаў прыязджала да нас з Расіі, у 2015-м лічба знізілася да 64 працэнтаў", - сказаў Міхаіл Партной. Намеснік міністра звязаў гэта са зніжэннем пакупной здольнасці расіян.

Разам з тым статыстыка першага квартала сведчыць, што цяпер расійскія турысты вяртаюцца ў Беларусь. "Мы выйграём па суадносінах цаны і якасці і па бяспецы адпачынку", - лічыць прадстаўнік Мінспорту.

Паводле яго слоў, Беларусь на расійскім рынку будзе рабіць стаўку на ваенна-патрыятычны турызм і санаторна-курортнае аздараўленне. "Мы выкарыстоўваем турыстычны патэнцыял толькі на 15-20 працэнтаў, таму трэба пераадольваць бар'еры, наладжваць дыялог непасрэдна паміж расійскімі і беларускімі прадстаўнікамі туріндустрыі. Напрыклад, нашы санаторыі канкурэнтаздольныя на расійскім рынку. Асобныя з іх ужо загружаны на 100 працэнтаў, але ёсць і тыя, дзе загрузка 40-50 працэнтаў. А ў нашых санаторыях ёсць басейны, выдатныя спа-паслугі - гэту інфармацыю трэба данесці патэнцыяльным турыстам", - сказаў Міхаіл Партной.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску