Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Лют 2017

Паслы 36 краін дэкламавалі вершы Янкі Купалы ў МЗС Беларусі

Паслы 36 краін дэкламавалі вершы Янкі Купалы ў МЗС Беларусі21 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Паслы 36 краін сёння дэкламавалі вершы Янкі Купалы ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным святкаванню Міжнароднага дня роднай мовы і 135-годдзю з дня нараджэння першага народнага паэта Янкі Купалы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік міністра замежных спраў Алег КраўчанкаЯк падкрэсліў на сустрэчы намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, стала добрай традыцыяй, што ў сценах беларускага знешнепалітычнага ведамства гучаць вершы Купалы. "Вершы, якія ў пачатку ХХ стагоддзя сталі сімвалам беларускага адраджэння і ажыццяўлення высакароднай ідэі - самавызначэння народа", - заўважыў намеснік міністра.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Румыніі ў Беларусі Віарэл Машану"Для нас вялікі гонар, што словы беларускага песняра, якія адлюстроўваюць беларускую гісторыю, наш дух, беларускае сэрца, гучаць на мовах многіх краін свету", - сказаў Алег Краўчанка.

Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Андрэа ВіктарынУсяго на мерапрыемства сабраліся прадстаўнікі 51 дзяржавы, а ў якасці чытальнікаў выступілі паслы і дыпламаты 36 краін. Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Андрэа Віктарын сказала, што на гэты раз прачытае радкі Купалы на англійскай мове, паабяцаўшы, што ў будучым годзе зробіць гэта па-беларуску.

Паслы 36 краін дэкламавалі вершы Янкі Купалы ў МЗС БеларусіАпостальскі нунцый Габар Пінтэр дэкламаваў па-беларуску вядомы верш "А хто там ідзе?". Дарэчы, менавіта гэты твор культурнае прадстаўніцтва пасольства Ірана пераклала на фарсі - гэта стала 84-й мовай, на якой цяпер будзе гучаць "А хто там ідзе?".

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол ФРГ у Беларусі Петэр ДэтмарНадзвычайны і Паўнамоцны Пасол ФРГ у Беларусі Петэр Дэтмар па-беларуску чытаў купалаўскае "Жніво". Нездарма творчасць Янкі Купалы згадваецца ў многіх германскіх даведніках, дзе размова ідзе пра беларускую літаратуру, - тлумачыцца гэта тым, што беларускі паэт пабываў у Германіі ў 1925 годзе.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Цуй ЦымінНадзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Цуй Цымін назваў гэту сустрэчу сапраўдным святам. Паводле яго слоў, творчасць Янкі Купалы добра вядома ва ўсім свеце, у тым ліку ў Кітаі. У яго выкананні прыгожа гучалі купалаўскія радкі на кітайскай мове.

Фальклорная група "Страла" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваўНа мерапрыемстве фальклорная група "Страла" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў выканала беларускія песні. Акрамя таго, была адкрыта выстаўка з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея паэта "Я нясу вам дар", якая знаёміць са старонкамі жыцця і творчасці Янкі Купалы.

Паслы 36 краін дэкламавалі вершы Янкі Купалы ў МЗС БеларусіСвяткаванне было арганізавана Міністэрствам замежных спраў Беларусі сумесна з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі