6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 6 жніўня на партале VIDEOBEL.BY размяшчаюцца праекты абласных тэлерадыёкампаній, якія працуюць пад агульным брэндам "Беларусь 4", паведамляе БЕЛТА.
"Для старту кожная тэлерадыёкампанія прадаставіла некалькі праектаў. Наша задача - паказаць рэгіён. Таму адзін з праектаў абавязкова расказвае пра людзей, прафесіі, пра тое, чым жыве канкрэтны рэгіён. Акрамя таго, тут размешчаны і грамадска-палітычныя праекты, у якіх прымаюць удзел як рэспубліканскія, так і мясцовыя лідары меркаванняў. Гэта толькі першы крок. Партал прадоўжыць развівацца і будзе пашыраць лінейку праектаў", - адзначыла генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Ірына Акуловіч.
Сёння на рэсурсе VIDEOBEL.BY размешчана больш за 8 тыс. відэа, кожнае з якіх для зручнасці карыстальнікаў разбіта на тайм-коды - тэматычныя адрэзкі. На партале выходзіць 120 праектаў вядучых рэспубліканскіх СМІ. Арганізавана анлайн-вяшчанне 12 каналаў: "Беларусь 1", АНТ, СТБ, МІР, "Першы інфармацыйны", "РТР-Беларусь", "НТБ-Беларусь", "Беларусь 3", "Беларусь 5", "Беларусь 2", "Беларусь 24", "МІР24".
Партал VIDEOBEL.BY пачаў работу ў верасні 2024 года. Рэсурс наведваюць карыстальнікі са 149 краін. У топ-10 традыцыйна ўваходзяць Расія, ЗША, Нідэрланды, Францыя, Германія, Турцыя, Польшча, Канада, Вялікабрытанія.
Па частаце праглядаў сярод ТБ-каналаў лідзіруюць "Беларусь 1", АНТ, "РТР Беларусь" і "Першы інфармацыйны". "Дарэчы, цяпер Белтэлерадыёкампанія, напэўна, стане несумненным лідарам, таму што тыя рэгіянальныя тэлерадыёкампаніі, праекты якіх мы будзем размяшчаць на партале VIDEOBEL.BY, таксама ўваходзяць у структуру Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі", - падкрэсліла Ірына Акуловіч.