VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Ліс 2018

Партызанскі летапіс: ваенны карэспандэнт Міхаіл Ананьін

Партызанскі летапіс: ваенны карэспандэнт Міхаіл Ананьін

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У кастрычніку 1941 года рэдакцыя газеты "Комсомольская правда" атрымала паведамленне ад камандзіра часці, да якой быў прыкамандзіраваны ваенны карэспандэнт Міхаіл Ананьін. Гаварылася, што ён загінуў пад Вязьмай у час варожага налёту. Але, як аказалася, адбылася памылка: карэспандэнт Ананьін быў цяжка паранены і трапіў у палон.

Новая серыя сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея ВАВ - "Партызанскі летапіс: ваенны карэспандэнт Міхаіл Ананьін" - прысвечана байцам 3-й Мінскай брыгады і іх рукапіснаму часопісу "Народный мститель". Ён паступіў у музейныя фонды пасля вайны ад таго самага фотакарэспандэнта, на якога ў далёкім 1941-м прыйшла пахавальная…

Асновай праекта стала ўнікальная калекцыя рукапісных партызанскіх часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "1" міжнароднага значэння. Штотыдзень мы расказваем аб гэтых хроніках і публікуем іх версіі, пераведзеныя ў лічбавы варыянт. Кожная з іх паказвае розныя бакі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага.

Да 3 ліпеня 2019 года БЕЛТА будзе публікаваць партызанскія часопісы, дапаўняючы ўнікальны тэкставы кантэнт архіўнымі фатаграфіямі агенцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход