Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Стд 2019

Партызанскі летапіс: сувязны атрада - свяшчэннік Мікалай Хільтаў

Партызанскі летапіс: сувязны атрада - свяшчэннік Мікалай Хільтаў

2 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У гады Вялікай Айчыннай вайны свяшчэннікі на акупіраваных тэрыторыях, застаючыся адданымі хрысціянскай маралі, дапамагалі партызанам, хавалі мірных жыхароў і чырвонаармейцаў, у  пропаведзях выказвалі ўпэўненасць у перамозе Чырвонай Арміі.

Чарговая старонка сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея ВАВ - "Партызанскі летапіс: сувязны атрада - свяшчэннік Мікалай Хільтаў" - прысвячаецца настаяцелю царквы Іаана Прадцечы ў Клецкім раёне, які быў актыўным удзельнікам супраціўлення і прыняў пакутніцкую смерць ад нямецкіх захопнікаў.

Асновай праекта стала ўнікальная калекцыя рукапісных партызанскіх часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "1" міжнароднага значэння. Штотыдзень мы расказваем пра гэтыя хронікі і публікуем іх версіі, пераведзеныя ў лічбавы варыянт. Кожная з іх паказвае розныя бакі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага.

Да 3 ліпеня 2019 года БЕЛТА будзе публікаваць партызанскія часопісы, дапаўняючы ўнікальны тэкставы кантэнт архіўнымі фатаграфіямі агенцтва.-0-

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі