У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Ліп 2019

Партызанскі летапіс: парад пераможцаў

Партызанскі летапіс: парад пераможцаў

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 3 ліпеня 1944 года войскі 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў уварваліся ў Мінск. Да канца дня сталіца БССР была цалкам ачышчана ад нямецкіх акупантаў. Вызваленнем Мінска завяршыўся першы этап наступальнай аперацыі "Баграціён". І ў паўразбураным, але свабодным ад ворага горадзе вялікая работа чакала сапёраў...

Адступаючы ад імклівага ўдару, гітлераўцы мініравалі будынкі, вуліцы, дамы. У ліку стратэгічных аб'ектаў, якія трэба было абясшкодзіць у найкарацейшы тэрмін, быў і мінскі іпадром. Менавіта тут 16 ліпеня 1944 года адбудзецца першае пераможнае шэсце - парад беларускіх партызан, удзел у якім прымуць больш за 30 тыс. народных мсціўцаў.

Заключная серыя сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі ВАВ - "Партызанскі летапіс" - прысвечана першаму за час Вялікай Айчыннай вайны параду пераможцаў, а таксама агульнай і поўнай перамозе над ворагам, якая ў далёкім 1944 годзе была яшчэ наперадзе...

Асновай праекта стала ўнікальная калекцыя рукапісных партызанскіх часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "1" міжнароднага значэння.

Штотыдзень, на працягу дзесяці месяцаў, мы расказвалі аб гэтых хроніках і публікавалі іх пераведзеныя ў лічбавы фармат версіі. Кожная з іх паказвае розныя бакі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс