Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Стд 2019

Партызанскі летапіс: падрыўнік Фёдар Бачыла

Партызанскі летапіс: падрыўнік Фёдар Бачыла

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фёдар Бачыла прыйшоў да партызан восенню 1942 года, і ўжо праз некаторы час ён стаў камандзірам дыверсійнага ўзвода атрада імя Варашылава (Мінская вобласць) і лепшым падрыўніком у падраздзяленні. На баявым рахунку адважнага мінёра - дзясяткі пушчаных пад адхон эшалонаў, сотні забітых фашыстаў і тры цяжкія раненні...

"Партызанскі летапіс: падрыўнік Фёдар Бачыла" - чарговая старонка сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея ВАВ. Яго асновай стала ўнікальная калекцыя рукапісных партызанскіх часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "1" міжнароднага значэння.

Штотыднёва мы расказваем аб гэтых хроніках і публікуем іх версіі, пераведзеныя ў лічбавы фармат. Кожная з іх паказвае розныя старонкі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага.

Да 3 ліпеня 2019 года БЕЛТА будзе публікаваць партызанскія часопісы, дапаўняючы ўнікальны тэкставы кантэнт архіўнымі фатаграфіямі агенцтва.


 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі